Крэмній
З Вікіпедыя.
Крэмній (лац.: Silicium) Si — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 14.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Аксід крэмнію SiO2 (пясок, крэмень) — самае распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Па распаўсюджанасці ў зямной кары — другі пасля кіслароду элемент.
[правіць] Прымяненне
Адно з галоўных рэчываў мікраэлектронікі (крэмніевыя фотаэлементы, падложкі, паўправаднікі і інш.). Дабаўкі ў сталь і чыгун для паляпшэння механічных уласцівасцей, павышэння ўстойлівасці да дзеяння кіслот. Гарачаўстойлівыя дэталі ракетнай тэхнікі. Лабараторны посуд.