Класічная механіка
З Вікіпедыя.
Класічная меха́ніка - механіка, якая зыходзіць з класічных уяўленняў аб прасторы і часе і мае сваёй асноваю Еўклідаву геаметрыю і законы Ньютана. У XIX - XX стст. была выяўлена памылковасць некаторых базавых палажэнняў класічнай механікі. Але, нягледзячы на гэта, законы класічнай механікі з добрай ступенню дакладнасці апісваюць рух макраскапічных цел.
Асноўныя раздзелы і паняцці класічнай механікі:
- кінематыка
- дынаміка (законы Ньютана)
- імпульс
- работа і энергія
- механіка вярчальнага руху цвёрдага цела
- нябесная механіка
- механіка вадкасцяў
- механіка неінерцыяльных сістэм адліку