See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Заблудаў — Вікіпедыя

Горад Заблудаў

З Вікіпедыя.

Герб Заблудава
Герб Заблудава

ЗАБЛУ́ДАЎ (польск. Zabłudów), горад у Польшчы, у Падляскім ваяводстве, на паўднёвы ўсход ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва - 2,4 тыс. чал. (2005)

[правіць] Мінулае Заблудава

Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям'ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.

У 1533 Заблудаў атрымоўвае гарадскія правы.

У 1549 памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 тут паўстаюць царква і касцёл ды пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 закончылі друкаваць "Учыцельнае евангелле". У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ „Псалтыр з Часаслоўцам".

Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.

Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII ст. кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка ды некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -