Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
З Вікіпедыя.
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ): зборная назва некалькіх праваслаўных дэнамінацый у Беларусі і за мяжой, якія абвяшчаюць сябе беларускімі нацыянальнымі праваслаўнымі цэрквамі[Крыніца?].
Не прызнаецца ніводнай памеснай праваслаўнай царквой, прзнаецца только некаканічнымі падобнымі групоўкамі: Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Сусветны Амерыканскі Патрыярхат і інш.
У традыцыі БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам (1330) па просьбе вялікага князя літоўскага Гедзіміна, і ўзначаленай мітрапалітам Феафілам. З 1415 па 1418 гады ёй кіраваў Грыгорый (Цамблак), прызначаны саборам епіскапаў без благаславення Канстанцінопальскага Патрыярха[1].
У час напалеонаўскай вайны (1812) архіепіскап Магілёўскі Варлаам (Шышацкі) прысягнуў Напалеону, за што быў пазбаўлены сана і сасланы ў Ноўгарад-Северскі манастыр. На некаторых дадзеных, гэты крок быў абумоўлены імкненнем захаваць спакой у епархіі[2], сам Варлаам сцвярджаў, што заўсёды захоўваў вернасць Усерасійскаму прастолу, але, не жадаючы рэпрэсій супраць манаства, духавенства і паствы епархіі, быў вымушаны прысягнуць Напалеону[3].
Змест |
[правіць] Перадгісторыя
23 ліпеня 1922 году ў кафедральным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленскага ВЦУ стварыць аўтаномную (але не аўтакефальную) беларускую мітраполію, абраць архіяпіскапа Мелхіседэка Паеўскага мітрапалітам з тытулам Мінскі і Беларускі і стварыць 4 епархіі: Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую. Паводле іншых звестак, стварэнне мітраполіі санкцыянаваў патрыярх Ціхан, а Мелхіседэк толькі самачынна ўзяў на сабе кіраўніцтва ўсімі епархіямі на тэрыторыі Беларусі, а не толькі Мінскай[4]. Кардынальных наступстваў гэты крок не меў, і беларускія свяшчэннікі працягвалі знаходзіцца ў кананічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам, а ў чэрвені 1926 года Мелхіседэк прынес пакаянне мітрапаліту Сергію і склаў з сябе тытул мітрапаліта[5].
У 1927 годзе на епархіяльным з'ездзе Мінскай епархіі пад кіраўніцтвам епіскапа Філарэт было аб'яўлена аб стварэнні аўтакефальный беларускай царквы у межах Мінскай епархіі. Гэты крок духавенства тлумачыла цяжкім становішчам Праваслаўнай Царквы Усерасійскай, якая ў той час перажывала шматлікія рэлігійныя рознагалоссі, і жаданне пазбегнуць уцягвання ў барацьбу царкоўных груповак[6]. У выніку рэпрэсій свяшчэнства было амаль усё вынішчана ці адпраўлена ў лагеры, таму практычныя крокі па арганізацыі дзейнасці абвешчанай структуры не мелі месца.
Падчас нямецкай акупацыі Беларусі акупацыйная адміністрацыя і калабарацыянісцкія фармаванні запатрабавалі ад епіскапату Беларускай мітраполіі Рускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцеляймонам абвясціць аўтакефалію і правесці беларусізацыю царквы: звольніць рускіх святароў, прапаведваць на беларускай мове ды перастаць памінаць мітрапаліта Сергія (Старгародскага). Архірэйскі сабор у асобе мітрапаліта Панцялеімона і епіскапа Венедыкта пастанавіў прыняць тыя патрабаванні, аднак адкласці абвяшчэнне аўтакефаліі да яе прызнання Маскоўскім Патрыярхатам[7].
За адмову неадкладнага абвяшчэння аўтакефаліі ды за працяг супраціву ў траўні 1942 года Генеральны камісарыят Беларусі адхіліў мітрапаліта Панцеляймона ад царкоўнай улады і саслаў яго ў манастыр. Пазьней у 1942 годзе нямецкія ўлады прымусілі епіскапат правесці Усебеларускі царкоўны сабор. На ім прынялі Статут «Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы», параграф 113 якога абвяшчаў: Кананічнае аб'яўленне аўтакефаліі наступіць пасля прызнання яе ўсімі аўтакефальнымі цэрквамі[7]. Такім чынам, фармальнага абвяшчэння аўтакефаліі на з'ездзе не было, а прызнання іншымі цэрквамі не адбылося.
[правіць] Гісторыя
Наступленне савецкіх войскаў вымусіла епіскапат Беларускай мітраполіі эміграваць ў Германію, дзе пасля Перамогі ўсе яго члены з большай часткай паствы ўвайшлі ў склад Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Некаторая частка эмігрантаў звярнулася да кіраўніка УАПЦ Палікарпа з просьбай стварыць для іх асобную Беларусккую аўтакефальную царкву. 5 чэрвеня 1948 года ў Канстанцы (Заходняя Германія) адбыўся царкоўны з'езд, на якім было прынята рашэнне заснаваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ)[8]. Узначаліў яе перашэдшы з УАПЦ епіскап Мелітопальскі Сергій (Ахаценка), узведзены Палікарпам у сан архіепіскапа. У 1949 годзе ён разам з епіскапамі УАПЦ узвёў у сан епіскапа Васіля (Тамашчыка) са званнем "Віленскі". У БАПЦ было створана две епархіі — Аўстралійская (якую ўзначаліў Сергій) і Канадска-Амерыканская (Васіль). Епіскап Сергій пачаў прымаць у БАПЦ суполкі Канстанцінопальскага патрыярхата, у выніку чаго Канстанцінопальскі патрыярх выдаў Томас, у якім аб'явіў, што Сергій не з'яўляецца праваслаўным епіскапам, а БАПЦ, як праваслаўнай царквы, не існуе.
У 1968 годзе ў БАПЦ з'явілася яшчэ два епіскапа: Андрэй Крыт быў высвячаны на епіскапа Гарадзенскага, Наваградскага і Кліўлендскага, а архімандрыт Мікола Мацукевіч стаў епіскапам Турава, Пінска і Таронта. Пасля смерці Сергія (1971) быў праведзены Сабор БАПЦ (1972), які выбраў новым старшынёй Андрэя Крыта і дараваў яму тытул мітрапаліта. У 1979 годзе святаром БАПЦ стаў Ізяслаў (Бруцкі).
У 1980 годзе, пасля прызначэння Бруцкага настаяцелем у Гайленд Парк, стары святар адмовіўся пакідаць царкву і яго прыхільнікі новага настаяцеля не ўпусцілі. У выніку гэтага арх. Мікалай абвясціў мітр. Андрэя недзеяздольным і абвясціў аб пераходзе трох прыходаў (Гайленд-Парк, Кліўленд і Дэтройт) пад яго юрысдыкцыю. 7 жніўня 1982 года архірэйскі сабор БАПЦ (Андрэй і Ізяслаў) аб'явілі аб адлучэнні Мікалая ад царквы. Аднак пасля смерці мітрапаліта Андрэя на саборы ў Гайленд Парку (26-27 мая 1983) менавіта Мікалай быў абраны мітрапалітам. Таму Ізяслаў склікаў Пазачарговы Саборы ў Мюнстэры (Вялікабрытанія), дзе таксама быў выбраны мітрапалітам у маі 1984. Так БАПЦ раскалолася на дзве юрысдыкцыі. Пад кіраўніцтвам Ізяслава апынуліся 3 прыходы ў Англіі, 2 у Аўстраліі і 1 у ЗША. Другую групу ўзначаліў архіепіскап Таронта, пад амафорам якога 5 прыходаў у ЗША, адзін у Канадзе і адзін у Аўстраліі.
[правіць] Сучаснасць
Пасля смерці мітрапаліта Мікалая (2003) Ізяслаў здолеў далучыць да сваёй юрысдыкцыі большую частку яго прыходаў. Але яшчэ раней новым старшынёй БАПЦ аб'явіў сабе Аляксандр Салагуб (былы супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ), якаго раней Мікалай прыняў у сваю БАПЦ, а праз некалькі месяцаў адлучыў ад яе. Аляксандр (які рашэнне Мікалая не прызнаў) разам са знахідзіўшымся на пакоі сербскім епіскапам Дамаскінам узвялі ў сан епіскапа БАПЦ серба Ёвана Пурыча, а пасля смерці Мікалая аб'ябіўя сабе мітрапалітам, а Пурыча кіраўніком справамі БАПЦ. У гэты час да групы Салагуба далучаецца была свяшчэннік РПЦ Іван (Спасюк), які разам з Пурычам зрынулі Салагуба (які не прызнаў і гэта рашэнне).
У 2004 годзе ў БАПЦ Ізяслава ў сувязі з цяжкай хваробай апошняга вікарным епіскапам Баранавіцкім і Бруклінскім і выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ быў прызначаны Васіль (Касцюк), які перайшоў у БАПЦ з РПЦ. Але царкоўны савет і яго прыхільнікі заблакавалі будынак царквы Кірылы Тураўскага і не пусцілі туды Васіля. Праз некалькі месяцаў Васіль вярнуўся у Беларусь, наклаўшы анафему на шэраг членаў царкоўнага савета. У Беларусі ён некаторы час называў сабе законным кіраўніком БАПЦ, а затым аб'явіў аб стварэнні новой юрысдыкцыі "Беларускі грэка-праваслаўны рух". Мітрапаліт Ізяслаў памёр 27 лістапада 2007 ад хваробы Паркінсона, і новы кіраўнік "бруклінскай" БАПЦ пакуль не абраны.
[правіць] Іншыя арганізацыі
- Растрыжаны каталіцкі дыякан Дзмітрый Беленькі (пляменнік аднаго з кіраўнікоў КХП-БНФ Юрыя Беленькага) зарэгістраваў у Кліўлендзе на сваё імя прыход і епархію – Амерыканскую Беларускую епархію БАПЦ. Ніякай інфармацыі аб яе дзейнасці не існуе.
- Каля 2001 года з РПЦ выйшаў свяшчэннік Іван Спасюк і аб'явіў сабе выканваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ на Беларусі (ніхто з іншых БАПЦ і Б(Н)АПЦ яго не прызнаў). У хуткім часе ён пераіменовае сваю арганізацыю ў Беларускую народую царкву, а затым эмігрыруе ў ЗША, дзе далучаецца да групы Салагуба.
- Прыблізна ў 1994 годзе была заснаваная Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква — Б(Н)АПЦ, якую часта СМІ (а таксама яе члены, неафіцыйна) таксама называют БАПЦ. Узначалілі яе "епіскап" Пётр Гушча і "свяшчэннік" Леанід Акаловіч. Гэтую групоўку таксама не прызнаюць ні астатнія БАПЦ, ні ўкраінскія аўтакефалісты з прычыны яе несумнеўнай некананічнасці і адыёзнасці. Пётр Гушча ў савецкі час быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, разбойныя напады, і г. д. Быў арыштаваны за згвалтаванні, але прызнаны псіхічны хворым і прымусова лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі. У 1994 годзе ён стаў епіскапам створанай ім жа БНАПЦ. Званне епіскапа атрымаў у арганізацыі "Сусветны Амерыканскі Патрыяхат" (якой кіруе Юры Рыжы), якая узводзіць у гэты сан усіх жадаючых (толькі з 1967 па 1972) у САПе было засанвана 17 новых патрыярхатаў. У гэтай жа арганізацыя атрымаў сан святара Акаловіч, а потым сан епіскапа Іван Спасюк. У 1998 годзе Гушча быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за распусныя дзеянні ў дачыненні непаўнагадовых дзяўчынак 8 і 10 гадоў і з гэтага часу хаваецца на Украіне. Ёсць інфармацыя, што ён жыве ў адным з манастыроў УПЦ КП у якасці звычайнага манаха. Асноўнай дзейчасцю БНАПЦ зараз з'яўляецца ўдзел у мітынгах і іншых мерапрыемостах радыкальнай апазіцыі.
[правіць] Прыходы
Дэкларуецца наяўнасць некалькіх прыходаў, але ніякай інфармацыі аб рэальным існаванні і дзейнасці ўсіх іх, акрамя прыходаў ў Брукліне і Хайленд-Парке няма.
- Нью-Йорк, Кафедральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага;
- Хайленд-Парк (ЗША);
- Манчэстар (Вялікабрытанія);
- Адэлайда (Аўстралія);
- Мельбурн (Аўстралія);
- Таронта (Канада).
[правіць] Гл. таксама
- Сусветны Амерыканскі Патрыярхат
- Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні
- Беларускі грэка-праваслаўны рух
- Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы
- ↑ Пад пагрозай смерці з боку Вітаўта, пд. http://www.orthodox.com.ru/new/page.php?id=13&pg=2&PHPSESSID=7df98401febc8eb8cafa6213e7284fc1
- ↑ http://www.ortho-rus.ru/cgi-bin/ps_file.cgi?2_2684
- ↑ http://www.museum.ru/1812/Library/Rs7/index.html
- ↑ http://www.church.by/resource/Dir0056/Dir0083/Dir0102/Page0103.html
- ↑ http://www.pstbi.ccas.ru/bin/db.exe/no_dbpath/docum/cnt/ans/newmr/?HYZ9EJxGHoxITYZCF2JMTdG6XbuAdOjZeC4Zd8Ke60WDc8KWsOeceG0AeCKUe8gUWymWfe8ctmY*
- ↑ http://cb.iatp.by/dialog/d4.htm
- ↑ 7,0 7,1 Силова С.В. Крестный путь. Белорусская православная церковь в период немецкой оккупации 1941-1944 гг. - Минск: Изд-во Белорусского экзархата, 2005. - 71 с.
- ↑ Аўтакефалія. - Мінск: Грамадзянская ініцыятыва "За свабоднае веравызнанне", 2005. - 15 с.