Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы
З Вікіпедыя.
Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы, аб'яднанне беларускіх прыходаў у Паўночнай Амерыцы, якое ўяўляе сабой царкоўна-адміністрацыйную адзінку, якая падпарадкоўваецца непасрэдна галаве Грэчаскай Праваслаўнай Архіепіскапіі Амерыкі (Канстанцінопальскі патрыярхат). Створаны ў 1971 годзе пасля таго, як у 1969 годзе прыход БАПЦ у Рычмонд-Хіле выйшаў са складу БАПЦ і звярнуўся да Канстанцінопальскага патрыярхата с просьбай аб прыняцці яго пад свой амафор. Паводле апошніх звестак складаўся з 4 прыходаў у ЗША і 1 у Канадзе.