Алгебра
З Вікіпедыя.
А́лгебра (ар. الجبر «аль-джабр» - уз'яднанне, дапаўненне) - раздзел матэматыкі, які вывучае арыфметычныя аперацыі над лікамі, значэнне якіх наперад невядома. Такім чынам, алгебру можна ў некаторай ступені разглядаць як абагульненне або «працяг» арыфметыкі.
Сярод асноўных паняццяў, якімі аперуе алгебра:
- пераменная велічыня
- роўнасць
- няроўнасць
- ураўненне
- мнагачлен
Больш шырока алгебру разумеюць як навуку аб якасных і колькасных адносінах, якія ўзнікаюць у розных структурах (не абавязкова лікавых) - напрыклад, палях, групах, кольцах.
У адпаведнасці з гэтым разглядаюць такія раздзелы алгебры:
- элементарная алгебра – алгебра, якая вывучае алгебраічныя выразы над лікамі
- абстрактная алгебра – алгебра, якая вывучае алгебраічныя сістэмы, якія вызначаныя аксіяматычна.