24 ліпеня
З Вікіпедыя.
24 ліпеня - дзвесце пяты (дзвесце шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1198: Крыжаносцамі заснаваны горад Рыга.
- 1618: У мястэчку Еўе (цяпер Вэвіс, Літва) выдадзены першы "Буквар мовы славенскай...".
- 1704: Рускія войскі пасля аблогі ўзялі Дэрпт.
- 1783: Падпісаны Георгіеўскі трактат, які усталёўваў пратэктарат Расійскай імперыі над Грузіяй.
- 1941: Будучы прэзідэнт ЗША Гары Трумэн заклікаў "дапамагаць Расіі пакуль перамагае Германія, і Германіі, калі будзе перамагаць Расія".
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Люблін ад нямецкіх захопнікаў.
24 ліпеня
[правіць] Нарадзіліся
- 1783: Сімон Балівар, кіраўнік барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы (пам. 17.12.1830)
- 1820: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф (пам. 2.2.1892)
- 1896: Аляксандр Орса, беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч
- 1904: Нікалай Кузняцоў, галоўнакамандуючы ВМФ СССР, адмірал флота, герой Савецкага Сюза
- 1911: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (пам. 23.8.1978)
- 1976: Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, двухразовы чэмпіён свету
[правіць] Памерлі
- 1198: Бертольд, біскуп ікскюльскі