See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ян Чачот — Вікіпедыя

Ян Чачот

З Вікіпедыя.

Ян Чачот
Ян Чачот

Ян–Антоні ЧАЧОТ (7 ліпеня(24 чэрвеня) 1796, вёска Малюшычы Навагрудскага пав. Слонімскай губ. (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) — 11(23) жніўня 1847, Друскенікі (цяпер Друскенінкай, Літва); Псеўданім: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; крыптанімы: Jan Cz...t; Jan Cz...tt; F. Kol....), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец.

У 1809 паступіў у павятовую школу дамініканаў у Навагрудку, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Восенню 1816 паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. З-за матэрыяльных праблем пакінуў вучобу і ўладкаваўся на працу ў віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў Радзівілаў. Часта выязджаў у Мінск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 быў прыняты ў Таварыства філаматаў. На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21 снежня 1818 у Вільні, быў прызнаны трэцім (пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана) паэтам. З 1820 узначаліў Блакітны (літаратурны) аддзел у складзе Таварыства філарэтаў. Арыштаваны 10 кастрычніка 1823 у час выкрыцця тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце. Зняволены ў базыльянскіх мурах да 22 кастрычніка 1824. У зняволенні склаў рукапісны зборнік "Песенкі і іншыя вершы", які ўдалося перадаць на волю. Сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, у маі 1825 адпраўлены ва Уфу. У 1828 паступіў там на дзяржаўную службу. З 1830 жыў у Цверы. З 1833 пасяліўся ў Лепелі, дзе працаваў у кіраўніцтве Бярэзінскага канала. У 1841 атрымаў дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працаваў у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальніка А. Храптовіча (1844). Вясной 1847 выехаў на лячэнне ў Друскенікі, дзе і памёр. Пахаваны ў в. Ротніца, цяпер Літва.

[правіць] Творы

  • Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989;
  • Выбр. тв. Мн., 1996.

[правіць] Літаратура

  • Windakiewicz S. Jan Czeczot. Kraków, 1934;
  • McMillin A. Jan Czeczot in Byelorussian and Polish literature // Journal оf Byelorussian Studies. 1969, №1;
  • Каханоўскі Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984;
  • БП, т. 6;
  • АЗБ.

[правіць] Крыніцы

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. - Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -