See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Хімічная рэакцыя — Вікіпедыя

Хімічная рэакцыя

З Вікіпедыя.

хімі́чная рэа́кцыя — пераўтварэнне адных рэчываў (рэагентаў) у іншыя (прадукты), адрозныя складам ці будовай. Агульная колькасць атамаў кожнага з элементаў, з якіх складаюцца рэчывы, застаецца ў хімічнай рэакцыі нязменнай (у адрозненне ад ядравых рэакцый). Паслядоўнасць элементарных актаў хімічнага пераўтварэння называецца механізмам хімічнай рэакцыі. Хімічную рэакцыю апісвае хімічнае раўнанне.

Працяканне хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і знешніх умоваў. Хімічныя рэакцыі адбываюцца пры кантакце рэчываў, часта пад уплывам знешніх уздзеянняў (награванне, ціск, выпраменьванне і да т.п.). Хімічныя рэакцыі падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям, якія вывучаюць фізічная хімія, тэрмадынаміка і хімічная кінетыка. (гл.таксама закон аб захаванні масы ў рэчываў, закон Геса, правіла Вант-Гофа)

[правіць] Класіфікацыя хімічных рэакцый

Тэрмадынамічная класіфікацыя улічвае энергетыку хімічнай рэакцыі (экзатэрмічныя і эндатэрмічныя хімічнай рэакцыі), колькасць фазаў у сістэме. Адрозніваюць таксама хімічныя рэакцыі, якія працякаюць у аб’ёме і на паверхні падзела фазаў.

Кінетычная клясыфікацыя адрознівае хімічныя рэакцыі па суадносінах хуткасці прамога і адваротнага пераўтварэння (зваротныя і незваротныя хімічныя рэакцыі), па колькасці стадый (простая і складаная хімічная рэакцыя, якую можна падзяліць на некалькі простых); малекулярнасць хімічная рэакцыя; парадак хімічнай рэакцыі па кожным рэагенце і ў цэлым. Асобнай групай з’яўляюцца каталітычныя хімічныя рэакцыі.

У залежнасці ад таго, якія часцінкі бяруць удзел у элементарным акце хімічнай рэакцыі, іх падзяляюць на малекулярныя, іённыя, фатахімічныя, радыкальныя, ланцуговыя.

У неарганічнай хіміі шырока ўжываецца клясыфікацыя хімічных рэакцый па тыпах злучэнняў і характары ўзаемадзеяння: хімічныя рэакцыі ўтварэння і раскладу, гідролізу, піролізу, нейтралізацыі, камплексаўтварэння, акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі.

Арганічная хімія мае сваю клясыфікацыю хімічных рэакцый.

Межы панятку хімічная рэакцыя да пэўнай ступені умоўныя. Звычайна не лічыцца хімічнай рэакцыяй ўтварэнне асацыятаў у растворах, электронна-ўзбуджаныя станы малекул, нават пры істотных зменах геаметрычнай канфігурацыі, таўтамерныя пераўтварэнні і г.д.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -