Фізічная хімія
З Вікіпедыя.
ФІЗІЧНАЯ ХІМІЯ, навука, якая вывучае ўзаемасувязь хімічных і фізічных з'яваў, выяўляе заканамернасці хімічных працэсаў, абапіраючыся на агульныя прынцыпы фізікі. Асноўныя задачы — даследаванне заканамернасцяў ходу хімічных рэакцый у часе, законаў хімічнай раўнавагі і вызначэнне механізмаў працэсаў. Метады даследавання — спектральны і рэнтгенаструктурны аналізы, метады ізатопных індыкатараў, квантава-хімічны, мас-спектраметрычны, метады электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу і інш.
[правіць] Гісторыя
Дысцыпліна ўзнікла ў сярэдзіне XVIII ст. Заснавальнікам паводле расейскіх гісторыкаў навукі лічыцца М.В.Ламаносаў.