Фіны
З Вікіпедыя.
Фіны | |
---|---|
маладая і старшая жанжчына ў традыцыйнай вопратцы рэгіёну Руокалахці, малюнак 19 ст.
|
|
Агульная колькасць | блізу 5,5 мільёнаў |
Найбольшыя разселенні | Фінляндыя |
Мова | фінская |
Рэлігія | пратэстанства (пераважна лютэранства) |
Блізкія этнічныя групы | карелы, эстонцы |
Фіны (саманазва «суомалайсэт» фін.: Suomalaiset) — народ у Паўночнай Еўропе, асноўнае насельніцтва Фінляндыі.
Змест |
[правіць] Тэрыторыя пражывання і колькасць
Агульная колькасць фінаў – каля 5,5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Фінляндыі – 4,83 мільёнаў (93 % насельніцтва дзяржавы). Фіны жывуць таксама у ЗША — каля 300 тыс. чалавек, у Швецыі — звыш 100 тыс. чалавек, Канадзе звыш 50 тыс. чалавек, Расіі — 34,1 тыс. чалавек, Нарвегіі — 20 тыс. чалавек, Эстоніі — 16,6 тыс. чалавек (бл. 3 % насельніцтва дзяржавы), ў Украіне — каля тысячы фінаў.
[правіць] Мова і рэлігія
Фіны размаўляюць фінскай мовай, якая належыць да уграфінскіх моў. Сярод фінаў таксама разпаўсюджаная шведская мова. Пісьменнасць на аснове лацінкі.
Сярод фінаў-вернікаў збольшага лютэраны.
[правіць] Гісторыя
Паходжанне фінаў звязанае з старажытнымі прыбалтыйска-фінскімі плямёнамі, якія ў 2-м тысячагодзі до н. э. праніклі на тэрыторыю сучаснай Фінляндыі, а да VIII стагодзя засялілі яе большую частку, адзясніўшы карэннае саамскае насельніцтва на поўнач.
Асноўнымі плямёнамі даўніх фінаў былі сумь (суомі) і емь (хяме), акрамя таго на этнагенэз фінаў значна паўплывалі карелы, якіх асіміліравалі фіны. Шведы і рускія, насупраць, імкнуліся інкарпараваць фінаў у сваі грамадства, - ў прыватнасці трывалы час Заходняя Фінляндыя належала Швецыі (з ХІІ—ХІІІ стагодзь пачаліся захопніцтва фінскіх зямель), тады як Усходняя Фінляндыя была ўключаная (часткова застаецца і цяпер) да складу расійскай дзяржавы. У 1809 годзе Фінляндыя атрымала аўтаномію ў Расійскай імперыі (Фінляндскае аўтаномнае вялікае княства).
Незалежнасць Фінляндыя, як Беларусь (БНР) і Украіна (УНР) здабыла ў 1917 годзе, але больш яе так і не ўтраціла.
[правіць] Эпас і фальклор фінаў
Найбольш вядомы у свеце фінскі народны эпас Калевала (укладзены з народных рун Еліасам Лёнратам у першай палове ХІХ ст.).
У фінаў вельмі багаты фальклор, асобным жанрам якога ёсць руны — від пясеннай творчасці, вершаваныя адмысловым рітмам сказанні. Пашыраная таксама неказковая проза - бывальшчыны, лягенды і паданні пра нячыстых, розных вядзьмароў і чарцей.