Секунда
З Вікіпедыя.
Секу́нда (лат. secunda – другая; ад выразу pars minuta secunda – другая малая частка (гадзіны) – у адрозненне ад хвіліны, якая з'яўляецца pars minuta prima – першай малой часткай) – адзінка вымярэння часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.
На пабытовым узроўні секунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэння і, як правіла, з'яўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіннік.
У сістэме СІ секунда, наадварот, з'яўляецца асноўнай адзінкай вымярэння часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 перыядаў выпраменьвання, якое адпавядае пераходу між дзвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасці ўзбурэння з боку знешніх палёў.
Адзінкі СІ |
---|
Асноўныя: метр | кілаграм | секунда | ампер | кельвін | кандзела | моль |
Вытворныя: радыян | сцерадыян | герц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сіменс | фарад | вебер | тэсла | генры | люмен | люкс | бекерэль | грэй | зіверт |