See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рагвалод — Вікіпедыя

Рагвалод

З Вікіпедыя.

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь (1993)
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь (1993)

Рагвалод (Рогъволодъ, Роговолодъ; ? – 1-ая пал. 978), князь полацкі (пасля 9451-ая пал. 978), першы вядомы з крыніц. Прыйшоў з-за мора, вёў незалежную палітыку спрабуючы выкарыстаць супярэчнасці паміж Кіевам і Ноўгарадам. Загінуў пад час захопу Уладзімірам Святаславічам Полацка. Бацька Рагнеды.

Змест

[правіць] Паходжанне

Існуе некалькі поглядаў на паходжанне Рагвалода, першы зыходзіць з паведамлення Аповесці мінулых гадоў аб тым што «Рагвалод прышоў з замор'я», а яго імя распаўсюджанае тымчасова сярод скандынаваў стар.–паўн. Ragnvald, таксама як і імя яго дачкі — Ragneiethr. Прыхільнікі другога погляду даводзяць, што прыход з-за мора неабавязкова сведчыць аб скандынаўскім паходжанні, а імя можна тлумачыці з славянскай мовы — С. Гедэонаў дае чэшскую паралель Rohowlad[1]. І сапраўды, у Чэхіі ёсць род у якім распаўсюджана імя Рагаўлад (гл.таксама Род Букувак з Букуўкі). Таксама, прыхільнікі другога погляду звяратаюць увага на тое, што апісаны ў летапісе звычай разуваць жаніха не з'яўляецца скандынаўскім і наогул германскім, а таксама, што ў германцаў не існавала звычаю адвозу нявесты да жаніха. Такім чынам, ставіцца пад сумнеў ці маглі Рагвалод і Рагнеда, калі былі скандынавамі, так хутка засвоіць славянскія звычаі. Таксама выказваееца меркаване, што Уладзімір не забіў Рагнеду разам з астатняй сям’ёй, а ўзяў сабе за жонку, толькі таму што хацеў за ёю атрымаць спадчынныя правы на Полацк і гэта можа сведчыць аб тым, што такія правы меў Рагвалод — значыць ён быў мясцовага славянскага паходжання. Па меркаванні прыхільнікаў першага погляду апісаныя ў летапісе славянскія звычаі тлумачацца тым, што скандынавы не толькі на Русі, але і ў Нармандыі, Данелаге і Сіцыліі хутка прымалі мясцовыя звычаі і мову - ужо ў другім і нават першым пакаленні.

Таксама шмат пытанняў пра паходжанне Рагвалода паўстае з-за згаданага побач з ім у летапісе Тура, князя тураўскага — некаторыя даследчыкі лічаць іх роднымі братамі і з гэтага шукаюць іх магчымы супольны радавод[2]. Сляды Рагвалода і Тура знаходзяць нават ува Францыі, дзе апошні нібыта заснаваў горад Тур. Іншыя даследчыкі адмаўляюць роднасць, або не надаюць увагі таму, што Рагвалод і Тур згаданыя ў летапісе разам.

[правіць] Жыццяпіс

Рагвалод з'явіўся ў Полацку «ў дні Святаслава Ігаравіча» (945972), але не пазней за лета 971, бо калі Святаслаў пасадзіў Уладзіміра ў Ноўгарадзе «Рагвалод трымае і ўладае і княжа ў Полацкай зямлі». Магчыма, гэта адбылося недзе да 947, бо ў тым годзе Вольга перамогшы ятвягаў, займалася справамі Пскова, паставіла пагосты па рэках Мсце і Лузе, і па паданні пабудавала ў якасьці кіеўскага фарпоста Віцебск – такім чынам наведаўшы амаль ўсе землі акаляючыя Полацак, але не наведаўшы гэтага горада, аднаго з буйнейшых у ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Некаторыя даследчыкі на падставе гэтага робяць выснову, што тады Вольга ўжо не валодала Полацкай зямлёй, а займалася ўмацаваннем межаў з ёй. Летапісы ж нічога не паведамляюць аб Рагвалодзе да падзей 978 году.

У 2-ой пал. 975 года Яраполк забівае свайго брата, драўлянскага князя Алега. Другі ж Яраполкаў брат Уладзімір, спалохаўшыся падобнага лёсу, у кан. 975 году ўцякае з Ноўгарада за мора ў Швецыю. Яраполк прызначае ў Ноўгарад свайго намесніка і пасаднікаў і ўладарыць Руссю адзін. Увясну 978 года Уладзімір вярнуўся з наёмнай дружынай з-за мора ў Ноўгарад, забіў намесніка і прагнаў пасаднікаў Яраполка, сказаўшы ім: «Ідзіце да брата майго і скажыце: «Уладзімір ідзе на цябе, рыхтуйся з ім біцца». Абодва браты сталі шукаць саюзнікаў, Яраполк прыслаў сватоў у Полацак, такім чынам прапанаваўшы полацкаму князю саюз супраць Уладзіміра.

Рагвалод відаць палічыў такі саюз выгадным, прыняў яго і пачаў «ваяваць воласці Наўгародскія». Пытанне, якія менавіта наўгародскія воласці ён ваяваў дыскусійнае. У той час паміж Полацкай і Наўгародскай зямлёй былі вялікія нічыйныя абшары, адзінае месца дзе яны сутыкаліся гэта вярхоўі ракі Ловаці, таму лічыцца, што верагодна на гэтыя землі і былі скіраваны напады Рагвалода. Яраполк жа адразу пасля заключэння гэтага саюза паслаў на дапамогу Рагвалоду свае войска каб «ня даць Уладзіміру ваяваць Крыўскую зямлю». Разам з ваяводамі адправіў і паслоў, каб схіліць брата да міру.

Пасля нападаў Рагвалода і Уладзімір паслаў у Полацак сватоў са словамі: «Жадаю дачку тваю ўзяць сабе ў жонкі». Аднак Рагнеда, як вядома «была ўжо змоўлена за Яраполка». Рагвалод спытаўся у дачкі: «Ці жадаеш за Уладзіміра?». Яна ж адказала: «Не жадаю разуць рабычыча, а жадаю Яраполка». Няслушна была б думаць, што абразлівыя словы належаць самой дванаццацігадовай Рагнедзе, хоць яны і былі сказаныя ёю. Гэтак жа няслушна лічыць, што словы Рагнеды паслужылі падставай для вайны. Падставай было тое, што Рагвалод стаў у барацьбе паміж Уладзімірам і Яраполкам на бок апошняга. Адказ Рагнеды быў своеасаблівай дэкларацыяй намераў полацкага князя, у той сітуацыі гэта немінуча вяло да вайны Ноўгарада з Полацкам, якая фактычна ўжо вялася Рагвалодам.

Калі сваты Уладзімера паведамілі яму адказ Рагнеды, ён з войскам з варагаў, наўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска–пскоўскіх) прыйшоў пад Полацак, калі «Рагнеду ўжо сабралі да Яраполка». Рагвалод пайшоў супраць Уладзіміра, але атрымаў паразу ў бітве і зачыніўся ў горадзе, спадзяючыся дачакацца кіеўскіх войскаў. Уладзімір ўзяў Полацак недзе ў маі 978 году, «і паланілі Рагвалода і сыноў яго, і жонку яго, і дачку. І зневажаў Дабрыня яго, і нагадаў Рагнедзе, як назвала князя рабычычам, і загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці. Пасля жа Уладзімір забіў бацьку, братоў і маці яе, а саму ўзяў у жонкі».

Але бітва з войскам Рагвалода і ўзяцце горада відаць дорага абышлася войску Уладзіміра, бо ўжо ў Полацку даведаўшыся, што побач войскі пасланыя Яраполкам ён спалохаўся і хацеў збегчы ў Ноўгарад. Дабрыня, ведаючы, што Яраполк не падабаецца паганцам, утрымаў пляменніка і паслаў да яраполкавых ваяводаў з падарункамі, прапануючы перайсці на свой бок. Ваяводы абяцалі перайсці і выканалі сваё абяцанне ў бітве пры «рацэ Друці, у трох днях шляху ад Смаленска». Такім чынам ваяводы Яраполка спазняліся да Полацка верагодна недзе на 5-10 дзён.

Яраполк, застаўшыся без войскаў, якія часткай перайшлі на бок Уладзіміра, а часткай былі знішчаныя, неўзабаве быў здрадліва забіты. Уладзімір 11 чэрвеня 978 году быў абвешчаны вялікім князям кіеўскім.

[правіць] Спадчына

1-рублёвая медна-нікелевая манета Рэспублікі Беларусь (2006)
1-рублёвая медна-нікелевая манета Рэспублікі Беларусь (2006)

Рагвалод пакінуў па сабе памяць у Полацкай зямлі, сярод яго нашчадкаў былі названыя ў яго гонар Рагвалоды (Гл. таксама: Рагвалод-Барыс, Рагвалод-Васіль).

[правіць] Нашчадкі

  • NN сын (950-я – 978)
  • NN сын (950-я – 978)
  • Рагнеда (9661000) ∞ Уладзімір Святаславіч, вял. кн. кіеўскі
  1. С. Гедэонаў спасылаецца на Cesky casopis historicky t.VI.
  2. Канавалаў...

Літ.:

Oleg Łatyszonek, Ales’ Bely. On the Scandinavian origin of Rahvalod // Annus Albaruthenicus/Год беларускі №6. 2005. — Эл.версія на старонцы Kamunikat   Алексеев Л.В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. -М., 1975.   Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ–ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, -260с.   Коновалов Ю.В. Русско-скандинавские связи середины IX – середины XI вв. // Историческая генеалогия. Вып. 5. Екатеринбург–Париж, 1995. С. 42–59. — Эл. рэсурс genealogia.ru   Навіцыян Георгі. Князь, які «прішелъ и-заморья»: гіпотэза паходжаньня Рагвалода // ARCHE №9(49), 2006. — Эл.версія на старонцы ARCHE


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -