See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ізяслаў Уладзіміравіч — Вікіпедыя

Ізяслаў Уладзіміравіч

З Вікіпедыя.

Ізяслаў Уладзіміравіч (9791001, Полацк), князь полацкі (9861001), унук Рагвалода, сын Рагнеды Рагвалодаўны і Уладзіміра Святаславіча.

Магчыма чацвёрты па старшынстве сын Уладзіміра. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, адзінае дзіцё Рагнеды[1] (Гл.падр. Рагнеда#Колькасць дзяцей). У 986 пасля замаху Рагнеды на жыццё Уладзіміра Ізяслаў па навучэнні маці сімвалічна, з мечам у руках, выступіў у яе абарону. Гэтае заступніцтва ўразіла Уладзіміра, ён звярнуўся да рады да сваіх баяраў, якія параілі яму вярнуць Ізяслава разам з маці ў Полацк. Згодна крыніц Уладзімір заснаваў для Ізяслава новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе). На полацкім стальцы Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутры і знешнепалітычную дзейнасць, бо ў Ноўгарадзе пад час археалагічных раскопак (1954) знойдзена яго пячатка. Памёр у 1001, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў — Усяслава і Брачыслава. Глядзець у ПСРЛ: I, 34, 52, 55, 131; II, 250, 259, 261, V, 2, 112, 124; VII, 28, 231, 294, 313, 317; IX, 57, 68, 155-156.

Пячатка Ізяслава (986—1001)
Пячатка Ізяслава (9861001)

Пячатка Ізяслава, якая з'яўляецца найстаражытнейшым помнікам пісьменства ва Усходняй Еўропе, выканана з незвычайных для падобных помнікаў матэрыялаў — звычайна пячаткі адціскаліся на круглых металічных балванках (булах) і прывешваліся да грамат на шнурках, пячатка Ізяслава адціснутая на палосцы свінцу і была прывешаная да граматы на скураным дзягужку. На аверсе змешчана мадыфікаваны знак "Трызуб" з надпісам ΝΖAC**OΖO (ΝΖACΛΑOZO). Рэверс без выявы з надпісам ГРΑΔ***** (ГРΑΔΠΛΤСΚ). Памеры у шырыню 38 мм, у даўжыню 24-30 мм. Таўшчыня палосцы 11 мм, у месцы адбітка 8 мм.

[правіць] Нашчадкі

  1. Заяц Ю.А. Заславль в... С.112.

Літ.:

Алексеев Л.В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. -М., 1975.  Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ–ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, -260с.  Заяц Ю.А. Заславль в эпоху феодализма. —Мн.: Навука і тэхніка, 1995. —207 с.: іл. ISBN 5-343-01350-3


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -