See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч — Вікіпедыя

Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч

З Вікіпедыя.

Рагвалод–Васіль Рагвалодавіч (1110-я — 1171/1180), князь полацкі (сяр. 1128 — лета 1129; 11441151; 11591162), князь друцкі (11581171/1180). Сын полацкага князя Рагвалода–Барыса.

Пасля смерці Рагвалода-Барыса (пач. 1128) па тагачасным праве полацкі сталец перайшоў да яго малодшага брата Давыда князя ізяслаўльскага. Але палачане чымсьці незадаволеныя вельмі хутка выгналі Давыда з Полацка ўзяўшы сабе князям маладога Рагвалода—Васіля. Гэта натуральна выклікала барацьбу паміж Давыдам і Рагвалодам-Васілём у якаю ўмяшаўся вялікі князь кіеўскі Мсціслаў, учыніўшы вялікае вайсковае ўварванне ў Полацкую зямлю. Палачане разам з Рагвалодам-Васілём наведаліся да Мсціслава і ўпэўнілі яго зацвердзіць Рагвалода—Васіля князем полацкім насупярак правам старшынства. За гэта верагодна Рагвалод—Васіль павінен быў прызнаць вярхоўную ўладу Кіева над Полацкам, чаго не было з часоў яго прадзеда Брачыслава.

У 1129 годзе Мсціслаў збіраўся ў паход супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу ў ім і полацкіх князёў. Але Рагвалод-Васіль, з іншымі полацкімі князямі, відаць не надаючы значнасці свайму леташняму прызнанню кіеўскай улады, ў кплівых словах адмовіўся ад удзелу ў гэтым паходзе. Больш за тое, у час калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Рагвалод—Васіль вёў міжусобную вайну з Давыдам і нападаў на ўладанні нейкіх Мсціслававых родзічаў. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў адправіў сваіх ваяводаў ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, ў тым ліку Рагвалода—Васіля з братам Іванам, і прывезлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над імі адбыўся так званы "суд рускіх князёў" па выраку якога іх разам з сем'ямі саслалі ў Візантыю.

У 1139 годзе Рагвалод—Васіль разам з братам Іванам вярнуўся на радзіму, але полацкі сталец у гэты час быў заняты яго стрыечным братам Васількам. Не гледзячы на тое, што Рагвалод—Васіль меў болей правоў чым Васілька на Полацк, ён відаць атрымаў нейкі невялікі ўдзел. Толькі пасля смерці Васількі (пач. 1144) Рагвалод—Васіль стаў князем полацкім. Вясной гэтага ж 1144 года ён ажаніўся з дачкой вял. кн. кіеўскага Ізяслава Мсціславіча.

Валадарыў да 1151 года калі палачане схапілі яго і перадалі менскім князям, якія пасадзілі Рагвалода—Васіля ў турму. Замест яго полацкім князям стаў Расціслаў Глебавіч. Толькі ў 1158 годзе менскія князі пад пагрозай Юрыя Даўгарукага вызвалілі Рагвалода—Васіля з турмы, з Менску ён паехаў у Слуцк. Але ў Слуцку быў не шмат часу, бо дручане запрасілі яго на княжанне ў Друцк выгнаўшы адтуль Глеба Расціславіча. Рагвалод—Васіль пагадзіўся і паехаў у Друцк, а насустрач выехала 300 дручан на чоўнах. Выгнанне Глеба Расціславіча з Друцка выклікала вайну Глебавічаў з Рагвалодам—Васілём — Глебавічы аблажылі Друцк, але штурмы былі беспаспяховыя, нарэшце яны заключылі мір паводле якога пакідалі яму Друцк і дадавалі яшчэ нейкія воласці, а ён адмаўляўся на іх карысьць ад Полацка.

У 1159 годзе палачане ў выніку змовы выгналі з Полацка Расціслава Глебавіча і зноў паклікалі на княжанне Рагвалода—Васіля папрасіўшы ў яго прабачэння за тое, што калісьці выдалі ў турму менскім князям. Гэта выклікала новы канфлікт з Глебавічамі, Рагвалод—Васіль правёў супраць іх некалькі ваенных кампаніяў, але не вельмі паспяховых — у выніку апошняй з іх (1162) быў разбіты ў бітве Валадаром Глебавічам, які меў у сваім войску шмат літоўцаў. Параза была вельмі цяжкая, загінула шмат палачанаў, таму ён не рызыкнуў вяртацца ў Полацк, а паехаў у Друцак. Полацкі сталец пасля яго заняў Усяслаў Васількавіч пры падтрымцы смаленскіх князёў.

Апошні раз узгадваецца на так званым "Рагвалодавым камяні" пад 1171 годам, але магчыма жыў і да 1180, бо толькі пад гэтым годам як князь у Друцку згадваецца яго сын Глеб Рагвалодавіч.

[правіць] Нашчадкі

  • Еўфрасіння Рагвалодаўна (1145 - 1243)
  • Барыс Рагвалодавіч (кан. 1140-ых - пасля 1195)
  • Глеб Рагвалодавіч (кан. 1150-ых - пасля 1180)
  • Пад 1159 годам узгадваецца "Усяслаў з Полацка", які познім Густынскім летапісам завецца "Усяславам Рагвалодавічам". Адны даследчыкі лічаць яго сынам Рагвалода—Васілія. Іншыя братам - Іванам Рагвалодавічам. Таксама пад 1186 узгадваецца Усяслаў Друцкі, які магчыма тоесны Усяславу з 1159 і з'яўляецца ці то сынам, ці то братам Рагвалода—Васілія.


[правіць] Літаратура

  • Алексеев Л.В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. -М., 1975.
  • Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ–ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, -260с.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -