See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Слуцк — Вікіпедыя

Горад Слуцк

З Вікіпедыя.


часавы пояс: EEST


СЛУЦК, гіст: Случаск, Слуцак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна.

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1116 годам у "Аповесці мінулых гадоў" як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім, тымчасова ўваходзіў у склад Тураўскай зямлі і належаў разам з ёй вял. кн. кіеўскаму Уладзіміру Усеваладавічу. З 1160 - цэнтр удзельнага Слуцкага княства, першым вядомы князь унук Уладзіміра Усевалдавіч — Уладзімір Мсціславіч. У розныя часы ў горадзе княжылі Рурыкавічы, Алелькавічы, Радзівілы. У 1320-1330-я горад увайшоў у склад ВКЛ. У 1441 атрымаў абмежаванаіе самакіраванне на аснове магдэбургскага права. Да 16 ст. стаў адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс - помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст., была бібліятэка. У 1579 быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 1592 княжна Соф'я Юр'еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб'яднала землі княства, у 1612 пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.

У 1617 Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630-1640-я Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672-1705 дзейнічала друкарня, у 1689-1773 - езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) Слуцк адзіны з буйных гарадоў Беларусі які не здолелі захапіць рускія, у 1655 вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. У 1656 Б. Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам - вольнага гандлю на Украіне. У 1700 гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700-1721) Слуцк неаднаразова займалі шведскія войскі.

У 1751-1760-я дзейнічала прыдворная тэатральная трупа Г. Ф. Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі. У 1740 М. К. Радзівіл заснаваў мануфактуру шаўковых паясоў (Слуцкая персіярня; дзейнічала да 1844). У 1767 была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя - саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай. У 1793 Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924). У 1823 быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы-Слуцк (скончана ў 1915).

З 27 верасня 1938 - горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала падполле. У ходзе Мінскай аперацыі (1944) Слуцк быў вызвалены. Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.

[правіць] Выдатныя мясціны

На сённяшні дзень захаваліся помнікі архітэктуры: будынак духоўнага вучылішча (1767), Свята-Міхайлаўскі сабор (2-я пал. 18 ст.), дом дваранскага сходу (18 ст.), мужчынская гімназія (1852), паштовая станцыя (19 ст.)

[правіць] Эканоміка

У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве "Ландыш", тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы". Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны ("Слуцкмэбля", "Слуцк-Модуль", "Ямполь").

[правіць] Дэмаграфія

  • кан. 19 ст. — >14 тыс. чал.
  • 1941 — <22 тыс. чал.
  • 1944 — 7 тыс. чал.
  • 1.1.2004 — 62,3 тыс. чал. (43 нацыянальнасці)

Літ.:

Слуцк // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыкл. давед. Мн.: 2004. С. 518-521.  Слуцк // Бел. энцыкл. у 18 т. Мінск, 2002. Т.15. С. 25-27.  Слуцк // Энцыкл. гісторыі Беларусі у 6 т. Мн.: 2001. Т.6., кн. 1. С. 345-347.  Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. / уклад. В.С. Відлога; рэдкал.: Г.К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн.: БЕЛТА, 2000-2001.  Цітоў А.К. Слуцак / Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў (XVI - пачатак XX ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск, 1998. С. 234.  Ткачев М.А. Укрепления средневекового Слуцка / М.А. Ткачев // Замки Беларуси / М.А. Ткачев. Минск, 2002. С. 156-162.  Ціткоўскі І.А. Помнікі архітэктуры Слуцка / І. Ціткоўскі. - Слуцк : [б.в.], 1997. - 111 с. : іл.

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Слуцкі раён


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -