Прыам
З Вікіпедыя.
Прыам (лац.: Priamus, грэч.: Πρίαμος) — у старажытнагрэцкай міфалогіі [1]апошні цар траянскі, сын Лаамедонта і Стрыма, шосты цар Троі; правіў 40 гадоў. «Імя Прыама – гэта пэўна эпітэт хета-лувійскага паходжання са значэннем «першы», «лепшы». … імя Парыс адлюстроўвае варыянт той жа індаеўрапейскай асновы» [2].
[правіць] Роля ў Траянскай вайне
Падчас Траянскай вайны Прыам быў ужо настолькі стары, што не прымаў удзел ў бітвах. На поле бітвы ён з'яўляецца толькі адзін раз, каб умовіцца з грэкамі адносна паядынку Парыса з Менелаем.
Пасля смерці Гектара, Прыам таемна, з дапамогай Гермеса, прабіраецца ў намёт Ахілеса і вымольвае ў героя абязвечанае цела свайго сына. Аб смерці Прыама ў Гамера нічога не гаворыцца.
Пры ўзяцці Троі ахейцамі ён звярнуўся да абароны алтара Зеўса Уцешнага (Геркея), быў забіты Неапталемам . На гэтым алтары стаяла драўляная статуя Зеўса з трэцім вокам на ілбу [3]. Паводле паэмы Лесхея, адцягнены ад ахвярніка і забіты Неапталемам у варот палаца [4]. Па версіі, забіты Неапталемам у мыса Сігея на доле Ахіла [5].
Намаляваны на карціне Палігнота ў Дэльфах.