See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская — Вікіпедыя

Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская

З Вікіпедыя.

Лізавета Пятроўна
6-я імператрыца Усерасійская
Пачатак праўлення: 25 листапада (6 снежня) 1741
Канец праўлення: 25 снежня 1761 (5 студзеня 1762)
Каранацыя: 25 красавика (6 мая) 1742
Папярэднік: Іван VI
Пераемнік: Пётр III
Дата нараджэння: 18 (29) снежня 1693
Месца нараджэння: Каломенскае
Дата смерці: 25 снежня 1761 (5 студзеня 1762)
Месца смерці: Санкт-Пецярбург
Муж: Аляксандр Рыгоравіч Разумоўскі (версія)
Дынастыя: Раманавы
Бацька: Пётр I
Маці: Кацярына I

ЛІЗАВЕТА ПЯТРОЎНА (руск.: Елизавета Петровна) (29 снежня 17095 студзеня 1762), расійская імператрыца (1741—1762), дачка Пятра I і Марты Скавронской (будучай Кацярыны I).

[правіць] Да ўступлення на прастол

Пасля шлюбу бацькоў насіла тытул цэсарэўны. З дзяцінства надзвычайна прыгожая, Лізавета праводзіла малалецтва і юнацкасць у балях і забаўках і не цікавілася дзяржаўнымі справамі. Завяшчанне Кацярыны I 1727 г. прадугледжвала правы Лізаветы і яе нашчадства на пасад пасля Пятра II і Анны Пятроўны. У апошні год кіравання Пятра II, пасля звяржэння і спасылкі Меншыкавых, шэраг прыдворных разглядаў магчымасць шлюбу паміж цёткай і пляменнікам, якіх злучалі ў гэты час прыяцельскія адносіны. Пасля смерці Пятра II, заручанага з Кацярынай Далгарукавай, ад воспы ў студзені 1730 г. Лізавета, нягледзячы на завяшчанне Кацярыны I, фактычна не разглядалася як адна з прэтэндэнтак на прастол, які быў перададзены яе стрыечнай сястрэ Анне Іаанаўне. У яе кіраванне (1730—1740) цэсарэўна Лізавета знаходзілася ў няміласці; незадаволеныя Ганнай Іяанаўнай і Бироном ускладалі на дачку Пятра Вялікага вялікія надзеі.

Карыстаючыся падзеннем аўтарытэту і ўплывы ўлады ў перыяд рэгенцтва Анны Леапольдаўны, Лізавета Пятроўна пры падтрымцы гвардыі ажыццявіла дзяржаўны пераварот 25 лістапада (6 снежня) 1741, падчас якога зрынула Івана VI і кіраўніцу-рэгентку Анну Леапольдаўну.

[правіць] Імператрыца

Асноўнымі прынцыпамі ўнутранай і знешняй палітыкі Лізавета абвясціла вяртанне да пятроўскіх ператварэнняў. Скасавала ўзніклыя пасля смерці бацькі дзяржаўныя інстытуты (Кабінет міністраў і інш.), аднавіла ролю Сената, калегій, Галоўнага магістрата. Адмяніла смяротную кару (1756). Ліквідавала ўнутрыдзяржаўныя мытні. У 1754 стварыла Улажэнную камісію для выпрацоўкі новага збору законаў. Камісія распрацавала праекты рэформ, накіраваных на секулярызацыю царкоўных земляў, заканадаўчае афармленне дваранскіх прывілеяў і т. п. У цэлым унутраная палітыка Лізаветы Пятроўны адрознівалася стабільнасцю і нацэленасцю на рост аўтарытэту і мошчы дзяржаўнай улады. Па цэлым шэрагу прыкмет можна сказаць, што курс Лізаветы Пятроўны быў першым крокам да палітыкі асвечанага абсалютызму, осуществлявшейся затым пры Кацярыне II.

Актыўнай была і знешняя палітыка Лізаветы. Падчас руска-швецкай вайны 1741—1743 Расія атрымала значную частку Фінляндыі. Спрабуючы супрацьстаяць узрослай моцы Прусіі, Лізавета адмовілася ад традыцыйных адносін з Францыяй і склала антыпрускі саюз з Аўстрыяй. Расія пры Лізавеце паспяхова ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне. Пасля ўзяцця Кенігсберга Лізавета выдала ўказ аб далучэнні Усходняй Прусіі да Расіі на правах яе правінцыі. Кульмінацыяй ваеннай славы Расіі пры Лізавеце стала ўзяцце Берліна у 1760 годзе.

Імператрыца надавала вялікае значэнне развіццю рускай культуры, адукацыі, навукі. У 1755 па яе загаду быў адчынены першы ў краіне Маскоўскі універсітэт. Была заснавана Акадэмія мастацтваў, створаны выбітныя помнікі культуры (царскасельскі Екацярынінскі палац і інш.). Аказвала падтрымку М. В. Ламаносаву і іншым прадстаўнікам рускай навукі і культуры. У апошні перыяд менш займалася пытаннямі дзяржаўнага кіравання, перадаручыўшы яго П. І. і І. І. Шувалавым, М. І. і Р. І. Варанцовым і інш. У 1744 заключыла таемны марганатычны шлюб з А. Г. Разумоўскім, ад якога, па сведчаннях сучаснікаў, нарадзіла некалькіх дзяцей (пасля смерці Лізаветы Пятроўны з'явілася нямала самазванцаў, якія называлі сябе яе дзецьмі ад гэтага шлюбу. У іх ліку найболей вядомай фігурай стала так званая князёўна Тараканова).

Перыяд царствавання Лізаветы — перыяд раскошы і празмернасцяў. Пры двары стала праводзіліся балі-маскарады, якія моцна спусташалі казну, прычым часцяком дамы прыбіраліся ў мужчынскія гарнітуры, а мужчыны залазілі ў дамскія ўборы. Сама Лізавета Пятроўна задавала тон і была заканадаўцам мод. Гардэроб імператрыцы налічвае да 12 тысяч сукенак.

Афіцыйным спадчыннікам прастолу Лізавета неўзабаве пасля пачатку царствавання прызначыла свайго пляменніка (сына сястры Анны) — герцага Галштынскага Петера Ульрыха (Пятра Фёдаравіча).

Памерла Лізавета Пятроўна 25 снежня 1761 (5 студзеня 1762 па новым стылю).


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -