Легенда аб Палемоне
З Вікіпедыя.
Легенда аб Палемоне: легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Упершыню выкладзена ў летапісным зводзе «Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» (1520-я гг.), паўторана (у варыянтах) Міхалонам Літвінам і інш.
Паводле легенды, у 1 ст. 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у Жмудзь, ратуючыся ад жорсткасцяў імператара Нерона. На чале эмігрантаў быў Палемон—Публій Лібон, а яго сын Кунас заснаваў дынастыю літоўскіх князёў, да якой належаў і заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад лацінскага слова lituus: «труба, ваенны сігнальны ражок».
[правіць] Ацэнкі
Навуковае абгрунтаванне непраўдападобнасці легенды было выказана яшчэ М. Улашчыкам. Мяркуецца, што гэтая легенда, як і наогул большасць легенд, мелася служыць новым грамадска-палітычным мэтам літоўскай арыстакратыі, якія аформіліся ў пачатку 16 ст., а таксама сведчыла аб патрэбе этнічнага самавызначэння літоўцаў. Наяўнасць рымскіх продкаў узносіла літоўцаў над іншымі народамі, служыла іх нацыянальнаму гонару. Апроч таго, згодна з легендай літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага з Усходам (Руссю).[1]
- ↑ Белазаровіч, С.52.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.52.