See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Загрузчык аперацыйнай сістэмы — Вікіпедыя

Загрузчык аперацыйнай сістэмы

З Вікіпедыя.

Загрузчык аперацыйнай сістэмы — гэта сістэмнае праграмнае забеспячэнне, прызначанае для загрузкі аперацыйнай сістэмы пасля ўключэння камп'ютара.

Сучасныя загрузчыкі аперацыйнай сістэмы могуць выконваць наступныя функцыі:

  • забяспечваць дыялог з карыстальнікам камп'ютара (напр., дазваляць выбраць ядро аперацыйнай сістэмы для загрузкі);
  • прывесці апаратную частку камп'ютара ў стан, неабходны для старту ядра АС (напр., на некаторых архітэктурах загрузчык задае параметры віртуальнай памяці);
  • загрузіць ядро аперацыйнай сістэмы ў аператыўную памяць; пры гэтым ядро не абавязкова можа захоўвацца на жорсткім дыску, яно можа быць запісанае ў пастаянную памяць ці загружацца па сетцы, ці нават праз паслядоўны інтэрфейс (што можа быць карысным на першых стадыях распрацоўкі сістэмы).
  • перадаваць параметры ядру аперацыйнай сістэмы (напр., ядро Linux атрымлівае ад загрузчыка звесткі пра файлавую сістэму).

На IBM-PC-сумяшчальных камп'ютарах базавая сістэма ўводу-вываду (BIOS) запускае загрузчык пасля паспяховага заканчэння працэдуры тэста-па-ўключэнню (POST). Калі загрузка ідзе з жорсткага дыску, BIOS загружае 512 байтаў з першага сектара жорсткага дыску (г.зв. master boot record, MBR) па адрасу 0x7C00:0x0000 (ў рэальным рэжыме працэсара); потым перадае кіраванне загружанаму коду. Гэты код чытае і аналізуе табліцу падзелаў жорсткага дыску, а потым альбо перадае кіраванне загрузачнаму коду актыўнага падзелу жорсткага дыску, альбо самастойна загружае ядро з дыску ў аператыўную памяць і перадае яму кіраванне.

[правіць] Распаўсюджаныя загрузчыкі

  • NTLDR — загрузчык ядра Windows NT
  • Windows Boot Manager (bootmgr.exe,winload.exe) - загрузчык ядра Windows Vista
  • LILO (LInux LOader) — загрузчык ядра Linux
  • GRUB (Grand Unified Bootloader) — ужываецца для загрузкі ядра Linux і Hurd
  • OS/2 BootManager — загрузчык ядра OS/2
  • RedBoot — загрузчик для убудаваных сістэмаў
  • SILO (SPARC Improved bootLOader) — загрузчык Linux і Solaris для архітэктуры SPARC
  • Loadlin — загрузчык Linux з DOS-а
  • isolinux — загрузчык Linux з кампакт-дыскаў
  • BOOTP — ужываецца для загрузкі па сетцы
  • Yaboot — загрузчык Linux на PowerPC
  • BootX — загрузчык Mac OS X
На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -