See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Загрузка аперацыйнай сістэмы — Вікіпедыя

Загрузка аперацыйнай сістэмы

З Вікіпедыя.

У дачыненні да камп'ютараў, загрузка аперацыйнай сістэмы — гэта працэс запуску аперацыйнай сістэмы пасля уключэння камп'ютара. Загрузачная паслядоўнасць — гэта сукупнасць аперацый, якія выконвае камп'ютар пасля уключэння, каб загрузіць аперацыйную сістэму.

Змест

[правіць] Загрузчык аперацыйнай сістэмы

Галоўны артыкул: Загрузчык аперацыйнай сістэмы.

Большасць камп'ютарных сістэмаў можа выконваць толькі код, які знаходзіцца ў памяці (пастаяннай альбо аператыўнай). Сучасныя аперацыйныя сістэмы захоўваюцца на жорсткім дыску, значна радзей - на загрузачным КД ці флэш-дыску. Адразу пасля уключэння сілкавання камп'ютар не мае аперацыйнай сістэмы ў сваёй аператыўнай памяці. Камп'ютарнае абсталявання не можа само выконваць такія складаныя аперацыі, як загрузка праграмы з дыску. Такім чынам, атрымліваецца парадокс: каб загрузіць аперацыйную сістэму ў памяць, патрэбная ўжо загружаная аперацыйная сістэма.

Выйсцем з гэтай сітуацыі з'яўляецца выкарыстанне адмысловай невялічкай праграмы, называемай загрузчык аперацыйнай сістэмы (англ.: boot loader). Яго адзіная задача - загрузка іншай праграмы для запуску аперацыйнай сістэмы. Звычайна загрузчык складаецца з некалькіх частак нарастаючай складанасці, якія выклікаюць адна другую, а апошняя - запускае аперацыйную сістэму. Англамоўная назва — bootstrap — параўноўвае працэс з выцягваннем самаго сябе за шнуркі ад ботаў.

[правіць] Гісторыя

Раннія камп'ютары мелі рад пераключальнікаў на пярэдняй панэлі, што дазваляла аператару ўводзіць інструкцыю загрузкі ў двайковым выглядзе ў памяць камп'ютара непасрэдна перад перадачай кіравання цэнтральнаму працэсару. Згодна з інструкцыяй загрузкі працэсар загружаў аперацыйную сістэму ў памяць са знешняга носніка, такога як папяровая лента, перфакарта ці дыскавод.

Сучасныя камп'ютары звычайна утрымліваюць код, падобны згаданай інструкцыі загрузкі, ў пастаяннай памяці.

[правіць] Загрузачная паслядоўнасць

Адразу пасля ўключэння сілкавання, цэнтральны працэсар IBM-PC-сумяшчальнага персанальнага камп'ютара выконвае інструкцыю BIOS, што знаходзіцца ў памяці па адрасу F000:FFF0 (для 286 і 386SX працэсараў, адрас гэтага сегмента коду будзе 0xFF0000, і 0xFFFF0000 для 386-х). Гэты адрас знаходзіцца блізка да верхняй мяжы сістэмнай памяці, і ўтрымлівае інструкцыі пераходу, якія перадаюць выкананне праграме старту BIOS. Гэтая праграма выконвае тэст-па-ўключэнні (power-on self test, POST) каб праверыць, што абсталяванне працуе нармальна, а таксама ініцыялізуе яго. Потым BIOS пераходзіць да спісу загружальных прыстасаванняў. Калі BIOS знаходзіць працуючае загружальнае прыстасаванне, то чытае і выконвае змесціва загрузачнага сектара.

Існуюць і іншыя тыпы загрузачных паслядоўнасцяў, сярод якіх можна адзначыць IPL (Initial Program Load) мэйнфрэймаў IBM System/360.

[правіць] Загружальныя прыстасаванні

Базавая сістэма ўводу-вываду (BIOS) сучасных персанальных камп'ютараў падтрымлівае загрузку з розных прыладаў. Гэта жорсткія дыскі (і падзелы на жорсткіх дысках), гнуткія дыскі, аптычныя дыскі, прылады SCSI, прывады Zip, LS-120, сеткавыя карты з ужываннем інтэрфейсу PXE, і USB-прылады.

Звычайна BIOS дазваляе карыстальніку задаваць парадак загрузкі. Напрыклад, калі прывад аптычных дыскаў пазначаны як першае загружальная прылада, а жорсткі дыск - як другая, BIOS спачатку паспрабуе выканаць загрузку з аптычнага прываду, а калі спроба не атрымаецца (напрыклад, адсутнічае дыск у прывадзе), будзе выконваць загрузку з жорсткага дыску.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -