Гібралтар
З Вікіпедыя.
Гібралтар — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнэйскага паўвострава, улучальная Гібралтарскую скалу і пяшчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнэйскім паўвостравам. Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, якія злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Назва «Гібралтар» паходзіць ад імя арабскага вайскавода Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка (Djebel al-Tarik).
Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер'і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.