See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вінцэнт Гадлеўскі — Вікіпедыя

Вінцэнт Гадлеўскі

З Вікіпедыя.

Вінцэнт ГАДЛЕЎСКІ (16.11.1888, в. Шурычы, Ваўкавыскі павет — снежань 1942, канцлагер Трасцянец), каталіцкі святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1916).

У сакавіку 1917 абраны ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнік Усебеларускага з'езда 1917. Пасля абвяшчэння БНР (сакавік 1918) уваходзіў у склад яе Рады.

Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдагаваў газету "Крыніца". Выкладаў у Нясвіжскай беларускай семінарыі. З 1924 пробашч касцёла ў мяст. Жодзішкі Свянцянскага павета. У 1925 і 1927 арыштаваны польскімі ўладамі, у 1927 асуджаны на 2 гады турмы.

З 1929 жыў у Вільні, у 1930 пераклаў на беларускую мову Новы запавет (выдадзены ў Вільні ў 1939). Выступіў з ініцыятывай стварэння Беларускага нацыянальнага фронту. Выдаваў газету "Беларускі фронт".

З пачаткам ІІ сусветнай вайны пераехаў у Каўнас, з чэрвеня 1940 ў Варшаве. У чэрвені 1941 ўвайшоў у створаны ў Берліне Беларускі нацыянальны цэнтр.

З верасня 1941 ў Менску. У час нямецкай акупацыі быў прызначаны галоўным школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі (кастрычнік 1941), кіраваў працай над падрыхтоўкай праграм навучання для беларускіх пачатковых школ, адначасова быў сябрам Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы.

Спрабаваў выкарыстаць супрацоўніцтва з немццамі для мабілізацыі беларускіх патрыятычных сіл. Быў арыштаваны нямецкай паліцыяй у Менску ў ноч на 24.12.1942, неўзабаве закатаваны.

Вашкевіч А. Навуковая спадчына ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага // Białoruskie Zeszyty Historyczne, nr 26, 2006, s. 218-235.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -