See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Беларускі камітэт, Польшча — Вікіпедыя

Беларускі камітэт, Польшча

З Вікіпедыя.

Беларускі камітэт (БК) у Польшчы, Камітэт беларускі — арганізацыя, створаная для грамадскай апекі над беларусамі ў Польшчы ў гады ІІ сусветнай вайны.

Беларускі камітэт быў створаны ў пачатку 1940 ў Варшаве з дазволу нямецкіх акупацыйных улад як Беларускі саюз самапомачы (старшыня Ф. Акінчыц), з лета 1940 — Беларускі ккамітэт (старшыня М. Шчорс). БК меў прадстаўніцтвы ў гарадах Кракаў і Бяла Падляска, гурткі на Падляшшы.

Членамі камітэту былі даваенныя жыхары Варшавы, уцекачы з паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, якія не пажадалі заставацца на занятай у верасні 1939 савецкімі войскамі тэрыторыі, а таксама вызваленыя з нямецкага палону ваеннаслужачыя польскай арміі беларускй нацыянальнасці.

У сакавіку 1942 камітэт аб'ядноўваў каля 6 тыс. чал., займаўся зборам і размеркаваннем сярод сваіх членаў адзення, прадуктаў харчавання, картак на набыццё прамысловых тавараў, аказаннем юрыдычнай, медыцынскай і грашовай дапамогі, працавала камітэцкая сталоўка. З мэтай пашырэння нацыянальнай адукацыі арганізоўваліся лекцыі, дыскусійныя вечары, курсы беларусазанўства, на якіх з дакладамі выступалі Я. Станкевіч, М. Шчорс, В. Гадлеўскі, П. Татарыновіч, Ч. Ханяўка і інш. Дзейнічалі беларуская бібліятэка, хор, аркестр, драматычная секцыя, праводзіліся канцэрты. Намаганнямі Беларускага камітэту ў Варшаве створана беларуская пачатковая школа з інтэрнатам (працавала ў 1942-44), летам 1943 арганізаваны лагер для вучняў.

Камітэт садзейнічаў стварэнню ў Варшаве беларускай праваслаўнай і каталіцкай парафій, царкоўнага брацтва імя св. Юрыя, якое актыўна развівала выдавецкую дзейнасць. У рамках камітэту працавалі праваслаўныя царкоўныя камісіі, якія займаліся лінгвістычнай уніфікацыяй беларускамоўных тэкстаў праваслаўных і каталіцкіх малітваў, правапісу імён.

Кіраўніцтва камітэту імкнулася да аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, аднак у поглядах на тактыку рэалізацыі гэтай палітычнай мэты аднадушша не было. Адны выступалі за супрацоўніцтва з Германіяй, іншыя арыентаваліся на польскае падполле і заходнія краіны, частка супрацоўнічала з камуністычным падполлем.

Дзейнасць камітэту фактычна спынілася 1.8.1944 з пачаткам Варшаўскага паўстання. Управа камітэту была перанесчена ў Кракаў і намінальна існавала да ўступлення ў горад савецкіх войск у студзені 1945.

Туронак Ю. Беларускі камітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2, - Мн.: БелЭн, 1996.

  • Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. - Мн., 1993.
  • Туронак Ю. Школа на Свентаерскай вуліцы // Беларускі каляндар, 1978.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -