See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Белае піва — Вікіпедыя

Белае піва

З Вікіпедыя.

куфаль Witbier
куфаль Witbier

"бе́лае" пі́ва — традыцыйная еўрапейская назва гатункаў піва, якія вараць пераважна ці ў значнай ступені з пшанічнага соладу.

Назва паходзіць ад белаватай смугі ад дражджэй — пераважная большасць гатункаў пшанічнага піва спажываецца ў нефільтраваным выглядзе, а таксама ад сугучнасці слоў белы і пшаніца ў германскіх мовах. Класічнае пшанічнае піва — абавязкова верхавога браджэння. Адрозніваюць 3 асноўныя стылі: баварскае Weissbier, фламандскае Witbier і берлінскае Berliner Weisse.

Баварскае Weissbier, са шчыльнасцю 11–14 % і мацункам каля 5,5 %, варыцца пераважна з пшанічнага (не менш за 50 %), а таксама ячменнага соладу. Прыкметна саладзейшае за большасць звыклых ячменных гатункаў. У нямецкамоўных краінах пашыранае азначэнне нефільтраванага варыянту гэтага стылю як Hefeweizen (дрожджы–пшаніца), ёсць і гатункі, якія адмыслова фільтруюць (Kristall). Бутэлечны Hefeweizen звычайна разліваюць крыху недабрадзіўшым. Фламандскае Witbier вараць з сумесі ячменнага соладу і несаладжонай пшаніцы, часам з дадаткам невялікай колькасці пшанічнага соладу і аўсу дзеля мяккасці. Хмелю дадаецца зусім крыху, але затое шчодра ўжываюцца розныя іншыя араматызатары — каляндра, імбір, духмяныя перцы, нават сушаныя апельсінавыя лупіны. Berliner Weisse, даўкае, падсалоджанае піва, асабліва папулярнае ў ваколіцах германскай сталіцы, жаўнеры Напалеона калісьці ахрысцілі шампанскім поўначы.

Пасля Другой Сусветнай вайны пшанічнае піва амаль знікла з ужытку па ўсім свеце. Вяртанне папулярнасці белага піва, якое стала відавочнай у канцы XX ст., звязваюць з высілкамі баварца Вернэра Бромбаха і фламандца Пьера Сэліса. У сярэднявеччы піва з пшаніцы не было рэдкасцю і ў Беларусі. Кісла-салодкае, яно найлепш адпавядала ўлюбёнай тагачаснай смакавай гаме. Як правіла, яго называлі проста пшанічным, але сустракалася і еўрапейскае азначэнне белага піва — "Устава нового и старого мыта, з скарбу выданая месту Могилеву" (1629) усталёўвала мытны збор за белае піва ў памеры 1 грош за бочку віленскую. Пшанічнае піва, агульнаеўрапейскі сімвал багацця і дабрабыту, часта згадваецца ў беларускіх народных песнях, асабліва вясельных і жніўных:

А дзіва ж нам, дзіва,
Што пшоннае піва.
Чаго таму дзівіціся,
Што можна напіціся?

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Белае піва // Праект "Наша ежа"


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -