See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Баявыя дзеянні ў Лаосе 1960-1970 — Вікіпедыя

Баявыя дзеянні ў Лаосе 1960-1970

З Вікіпедыя.

Баявыя дзеянні ў Лаосе 1960—1970, частка барацьбы за незалежнасць краін Індакітайскага паўвострава ў 1960—1975.

З канца XIX стагоддзя Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х - у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В'етнама і Камбоджы. Па запрашэнню кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху у Лаос прыбылі в'етнамскія дабраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дабіліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В'етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в'етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 ЗША пачынаюць неаб'яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В'етнаме. Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

СССР актывізаваў ваенную дапамогу Лаосу, павялічвае пастаўкі ўзбраенняў, баявой тэхнікі і ваенных матэрыялаў. З 1960 па 1970 там працуе 113 савецкіх саветнікаў і інструктараў. Савецкая авіяцыя ажыццяўляла перавозкі грузаў у інтарэсах арміі Патэт-Лао (у 1961 адзін ваенна-транспартны самалёт быў збіты, загінулі пяць лётчыкаў).

21 лютага 1973 суб'ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.


Беларусы ў войнах другой паловы XX стагоддзя
Кітай 1946—1950Карэя 1950—1953 • Венгрыя 1956 • Суэцкі крызіс 1956 • Лаос 1960—1970 • Куба 1962 • Алжыр 1962—1964 • Егіпет 1962—1975 • Йемен 1962—1969 • В'етнам 1961—1974 • Сірыя 1967—1973 • Мазамбік 1967—1979 • Чэхаславакія 1968 • Даманскі 1969Жаланашколь 1969 • Камбоджа 1970 • Бангладэш 1972—1974 • Ангола 1975—1979 • Эфіопія 1977—1979 • Афганістан 1978—1989 • Сірыя і Ліван 1982


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -