Алгарытм
З Вікіпедыя.
Алгарытм - паслядоўнасць строгіх каманд, паводле якіх выконваюцца аперацыі, якія дазваляюць вырашаць лагічныя ці матэматычныя задачы. У больш шырокім сэнсе - пэўная паслядоўнасць дзеянняў.
Слова алгарытм паходзіць ад імя арабскага навукоўца Аль-Харэзмі. Ягоная "Кніга пра складанне і адыманне" была перакладзена на латынь як Algoritmi de numero Indorum ("Алгарытмі пра індыйскае лічэнне"), адкуль і з'явілася слова.
Адным з самых вядомых і яскравых прыкладаў алгарытма з'яўляецца Алгарытм Еўкліда па знаходжанні найбольшага агульнага дзельніка 2-х цэлых лікаў.
[правіць] Уласцівасці алгарытма
- Дыскрэтнасць - каманды ці дзеянні выкладзены ў пэўнай паслядоўнасці. Выканаўшы адно дзеянне, адбываецца пераход да наступнага;
- Дэтэрмінаванасць - выканаўшы пэўную каманду, становіцца ясна, што рабіць далей;
- Элементарнасць каманд - каманды з'яўляюцца нескладанымі, проста і коратка апісваюцца і проста выконваюцца;
- Масавасць - алгарытм можна выкарыстоўваць для вырашэння пэўнай групы задач.
[правіць] Глядзі таксама
Тэорыя алгарытмаў