28 верасня
З Вікіпедыя.
28 верасня - дзвесце семдзесят першы (дзвесце семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1914: Пачатак Варшаўска-Івангародскай аперацыі расійскіх войскаў, вынікам якой стаў зрыў наступлення і адыход германа-аўстрыйскіх войск.
- 1921: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народу ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пачалася 25.9.1921).
- 1937: Утворана Навасібірская вобласць і Алтайскі край.
- 1939: У Маскве міністры замежных справаў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
- 1944: Пачатак Белградскай аперацыі савецкіх войск, вынікам якой стала вызваленне Белграда і ўсходняй Югаславіі.
[правіць] Нарадзіліся
- 1797: Фёдар Пятровіч Літке, рускі мараплавец, географ, даследчык Арктыкі, адмірал, граф
- 1907: Яўгеній Канстанцінавіч Завойскі, рускі фізік, які адкрыў у 1944 годзе электронны парамагнітны рэзананс, што выклікала прагрэс у шмат якіх галінах фізікі
- 1915: Георгій Аляксандравіч Таўстаногаў, рускі рэжысёр, педагог і тэатральны дзеяч
[правіць] Памерлі
- 1937: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра (нар. 15.5.1882)
- 1958: Васілій Нікалаевіч Бакшэеў, рускі мастак
- 1964: Міхаіл Святлоў, рускі паэт
- 1969: Сяргей Капітонавіч Бліннікаў, рускі акцёр і рэжысёр
- 2004: Віктар Сяргеевіч Розаў, рускі драматург