10 лютага
З Вікіпедыя.
10 лютага - сорак першы дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1784: Паводле указа Кацярына ІІ порт і крэпасць у Крыму атрымалі назву Севастопаль
- 1812: Імператар Аляксандр I зацвердзіў Палажэнне аб Корпусе ваенных тапографаў. Пачатак фарміравання тапаграфічнай службы расійскай арміі
- 1921: У складе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з галоўнай мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове
- 1927: У Мінску пачаў працу II-і Усебеларускі краязнаўчы з'езд
- 1940: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем'яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан
- 1945: Войскі 1-га і 2-га Беларускага фронта пачалі Усходне-Памеранскую наступальную аперацыю
- 1967: БССР падпісала Міжнародную дамову аб космасе.
- 1978: Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву нададзена званне Героя Сацыялістычнай Працы
- 1996: Суперкамп'ютар IBM Deep Blue упершыню перамог Гары Каспарава, чэмпіёна свету па шахматах
- 1995: У Расіі прыняты закон аб днях воінскай славы (пераможных днях) Расіі
- 1996: У Расіі ўведзены медаль "300 гадоў расійскаму флоту"
- 1998: У Азербайджане адмянілі смяротнае пакаранне
- 2005: КНДР заявіла аб стварэнні ядзернай зброі
- 2006: Пачаліся ХХ зімовыя Алімпійскія гульні ў Турыне
[правіць] Нарадзіліся
- 1775: Чарльз Лэм, англійскі пісьменнік (пам. 27.12.1834)
- 1808: Георг Вебер, нямецкі філолаг і гісторык
- 1830: В. М. Анічкаў, рускі ваенны навуковец, пісьменнік, генерал-маёр
- 1881: Барыс Канстанцінавіч Зайцаў, рускі пісьменнік і перакладчык
- 1882: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік (пам. 1940)
- 1883: Станіслаў Булак-Балаховіч, рускі царскі, чырвоны, белы, беларускі, эстонскі. іспанскі і польскі вайсковец і палітычны дзеяч (пам. 10.5.1940)
- 1868: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (пам. 20.5.1918)
- 1887: Васілій Іванавіч Чапаеў, удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны ў Расіі (пам. 05.09.1919)
- 1890: Барыс Пастарнак, расійскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1958
- 1894: Макмілан Гаральд, 66-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі (1957-1963) (пам. 29.12.1986)
- 1898: Бертольд Брэхт, нямецкі пісьменнік
- 1903: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі палітык і педагог
- 1911: Мсціслаў Келдыш, савецкі тэарэтык касманаўтыкі, прэзідэнт АН СССР
- 1917: Аляксей Мікалаевіч Бацян, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з выратавальнікаў Кракава
- 1919: Аляксандр Валодзін, рускі драматург, сцэнарыст і пісьменнік
- 1921: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (пам. 05.02.1945)
[правіць] Памерлі
- 1755: Шарль Луі Мантэскье, французскі пісьменнік, філосаф (нар. 18.1.1689)
- 1829: Леў XII, папа рымскі (1823-1829) (нар. 22.8.1760)
- 1837: Аляксандр Пушкін, расійскі паэт і пісьменнік (нар. 6.6.1799)
- 1891: Соф'я Кавалеўская, расійскі матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка (нар. 15.1.1850)
- 1909: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік (пам. 7.6.1825)
- 1923: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1901) (нар. 27.3.1845)
- 1938: Максім Гарэцкі, вядомы беларускі літаратар (нар. 18.2.1893)