Ян XXIII, папа рымскі
З Вікіпедыя.
ЯН XXIII, багаслаўлёны (іт.: Angelo Giuseppe Roncalli), папа рымскі (28.10.1958 – 3.6.1963).
Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме). Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыму (24.1 – 31.1.1960). Склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся рэформы каталіцкай царквы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.
Абвешчаны багаслаўлёным (2000), рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкану ў сабор Св. Пятра.