Самуль Кміціц
З Вікіпедыя.
Самуль Кміціц (?-1692), стражнік Вялікага Княства Літоўскага, палкоўнік. Паходзіў з аршанскай шляхты.
У час вайны 1654—1667 гг. быў сярод афіцэраў, якія ўзбунтаваліся супраць Януша Радзівіла і стварылі вайсковую канфедэрацыю ў Вербалове (1655). Вызначыўся гераізмам у вайне са шведамі. Увосень 1658 прывёў вайсковае злучэнне (12 харугваў) на Віцебшчыну для падтрымкі сялянска-шляхецкага партызанскага руху. Удзельнічаў у бітве пад Палонкай (1660) і пераследзе Хаванскага, у бітве пад Кушлікамі (1661). На чале палка хадзіў на Смаленшчыну (1663), пад Рослаў і Бранск (1664), ваяваў з Хаванскім пад Полацкам (1665). У канцы вайны стаяў з палком на поўначы Беларусі, блакуючы маскоўскую залогу ў Полацку. Пасля Андрусава стала жыў на Аршаншчыне. Меў маёнткі Невадніцу ў Гарадзенскім, Краснае Сяло ў Менскім, Сідрычын у Варшанскім паветах. Да канца жыцця актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.
Вобраз Кміціца, паслужыў прататыпам для Анджэя Кміціца ў рамане Генрыка Сенкевіча Патоп.
[правіць] Крыніцы
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Эл. крыніца knihi.com. ISBN 5-343-01637-5