Бітва пад Кушлікамі, 1661
З Вікіпедыя.
бітва пад Кушлікамі (4 лістапада 1661), бітва пад Кушлікамі, недалёка ад Полацка, у час вайны 1654—1667. Войска Рэчы Паспалітай (маршалак Казімір Жаромскі і ваявода Стэфан Чарнецкі) перамагло войска Маскоўскага царства (ваявода І. Хаванскі).
Перад запланаванай атакай войска РП маскоўскае войска пачало арганізавана адступаць з абозу пад прыкрыццём моцнага агню сваёй пяхоты. Правае крыло войска РП (харугвы дывізіі П. Сапегі) натыкнулася на падрыхтаваных да бою маскоўскіх стралкоў і моцна пацярпела ад іх агню. Тымчасам, левае крыло (конніца Жаромскага) хутка адціснула маскоўскую конніцу. Войска Хаванскга двойчы спынялася і стрымлівала наіск Жаромскага і Чарнецкага, пакуль тыя не зламілі абарону канчаткова. Войска РП пераследвала рэшткі войска Хаванскага да самага Полацка, куды ўвайшло каля 3 тыс. салдатаў Хаванскага.
Літ.: Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.: іл. ISBN 5-343-01244-3.