Ртуць
З Вікіпедыя.
Ртуць (лац.: Hydrargyrum) Hg — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 80. Вадкі метал серабрыстага колеру.
[правіць] Прыродныя крыніцы
66-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. Асноўны рудны мінерал ртуці — кінавар HgS. Радовішчы ў Іспаніі, Украіне, Расіі.
[правіць] Прымяненне
Выкарыстоўваецца ў прыборах вымярэння ціску (барометры, маноматры, арэометры) і тэмпературы (тэрмометры).
У электратэхніцы — у выключальніках, лямпах дзённага святла, кварцавых лямпах.