Рака Одэр
З Вікіпедыя.
О́ДЭР, О́дра (чэшск.: Odra, польск.: Odra, ням.: Oder) — рака ў Чэхіі, Польшчы і Германіі. Даўжыня 854 км, у т.л. 112 км у Чэхіі, 742 км у Польшчы.
Утварае частку мяжы паміж Польшчай і Германіяй (па Одэры праходзіць 187 км мяжы). З'яўляецца другой па даўжыні ракой Польшчы (пасля Віслы).