Від, біялогія
З Вікіпедыя.
ВІД (у біялогіі), галоўная адзінка класіфікацыі ў сістэматыцы раслін і сістэматыцы жывёл; сукупнасць пакаленняў, якія паходзяць ад агульнага продка і адасоблены ад астатняга свету жывых істот; самаўзнаўляльная адзінка прыроды. Віды складаюцца з груп папуляцый — сукупнасцяў асобін аднаго віду з адасобленай часткі арэалу гэтага віду.
Для азначэння віду карыстаюцца лінееўскай двайной наменклатурай, з абавязковым паказаннем прозвішча аўтара, які выдзяліў від, з-за наяўнасці выпадкаў, калі такі самы від выдзяляўся і апісваўся рознымі аўтарамі пад рознымі назвамі.
Паняцце віду ўвёў Дж. Рэй[1]. Асновы сучаснага разумення віду і відаўтварэння заклаў Ч. Дарвін. У канцы 19 ст. уведзена дадатковае паняце падвіду, у сяр. 20 ст. з'явіліся назвы больш дробных, элементарных відаў — жарданон[2], больш вялікіх (шырокіх) — лінеон[3].
Гл. таксама: У. Л. Камароў, М. І. Вавілаў, К. М. Завадскі, В. Ф. Купрэвіч.