Азот
З Вікіпедыя.
Азот (ад грэч.: ázōos — "безжыццёвы", лац.: Nitrogenium ад грэч.: nitron — "натуральная сода, салетра") N — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 7, атамная маса 14,0067. Свабодны азот — газ без колеру і паху.
Азот — асноўная складаная частка атмасферы Зямлі.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Прамысловае значэнне з прыродных крыніц маюць толькі атмасферны азот і радовішчы двух яго мінералаў — чылійская (NaNO3) і індыйская (KNO3) салетры.
[правіць] Прымяненне
Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасці азотнай кіслаты, угнаенняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.
Свабодны газападобны азот прымяняецца і як інертнае асяроддзе пры атрыманні сінтэтычных валокнаў, чыстых металаў і сплаваў.
Вадкі азот патрэбны для стварэння нізкіх тэмператур у крыягеннай тэхніцы.