See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Java — Вікіпедыя

Java

З Вікіпедыя.

Java (Джава) - гэта аб'ектна-арыентаваная мова праграмавання, распрацаваная карпарацыяй Sun Microsystems у пачатку 1990-ых гг. Праграмы, напісаныя на Java, звычайна кампілююцца ў байткод, які пазней пры патрэбе пераўтвараецца ў машынны код у часе выканання.

Мова шмат у чым спадкаеміць ад сваіх папярэднікаў C і C++, але вылучаецца прасцейшаю рэалізацыяю аб'ектаў і меншай колькасцю механізмаў нізкага ўзроўню. JavaScript (скрыптавая мова) мае падобны сінтаксіс, але не мае дачынення да Java.

На цяперашні час Sun Microsystems пастаўляе GPL-рэалізацыю кампілятара і віртуальнай машыны Java.

[правіць] Гісторыя

Java з'явілася вынікам працы спецыяліста з карпарацыі Sun Microsystems Джэймса Гослінга над праектам "Oak" (Дуб) у чэрвені 1991. Гослінг мэтай сваёй працы паставіў распрацоўку віртуальнай машыны і мовы праграмавання для яе, з сінтаксісам і прынцыпамі, падобнымі да C/C++. Першая версія мовы Java 1.0 з'явілася ў 1995 г. Галоўным прынцыпам гэтага праекту стаў лозунг "Write Once, Run Anywhere" (WORA), што ў перакладзе на беларускую мову гучыць як "Напісаў аднойчы, працуе ўсюды", што абяцала гарантыю нармальнай работы аднаго і таго ж коду на любых падтрымліваемых платформах. Віртуальная машына забяспечвала даволі высокі ўзровень бяспекі (магчымасць абмежавання сеткавых, дыскавых аперацый і інш.), прычым яго можна было змяняць пры патрэбе. Праз некаторы час большасць папулярных вэб-браўзераў пачалі падтрымліваць бяспечнае выкананне аплетаў Java, убудаваных у старонкі сеціва. Пачынаючы з версіі "Java 2", Sun Microsystems выпускае некалькі розных пакункаў Java для розных платформаў. Напрыклад, версія J2EE прызначаецца для праграмаў з высокімі патрабаваннямі да апаратнага забеспячэння, а версія J2ME, наадварот, прызначаная для мабільных платформаў.

У лістападзе 2006 г. Sun выпусціла частку крынічнага коду Java пад адкрытай ліцэнзіяй GPL. Поўнае адкрыццё кодаў пад свабоднай ліцэнзіяй плануецца на пачатак 2007 г.

Апошняя версія Java - Java SE 6 (1.6.0) была выпушчаная 11 снежня 2006 г.

[правіць] Асаблівасці

  1. Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання
  2. Магчымасць выканання аднаго выканальнага файла на розных аперацыйных сістэмах
  3. Падтрымка кампутарных сетак
  4. Бяспечнае выкананне праграмаў аддалена, з іншага кампутара
  5. Простасць выкарыстання, заснаваная на рэалізацыі толькі эфектыўных метадаў аб'ектна-арыентаванага праграмавання
  6. Аўтаматычнае збіранне смецця

[правіць] Спасылкі


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -