8 кастрычніка
З Вікіпедыя.
8 кастрычніка - дзвесце восемдзесят першы (дзвесце восемдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1480: Вялікае войска Залатой Арды на чале з Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з Іванам III, пачалося г.зв. стаянне на Угры. Ахмат чакаў падыходу саюзных войскаў Вялікага княства Літоўскага, але гэтага так і не адбылося, што прадвызначыла гістарычныя лёсы Усходняй Еўропы.
- 1500: Горад Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.
- 1586: У Вільні ў друкарні Мамонічаў, як пазначана ў пасляслоўі на просьбу жыхароў сталіцы ВКЛ, выдана першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
- 1660: Войска Рэчы Паспалітай адбіла каля г. Чавусы наступление расійскай арміі і вымусіла яе адступаць да Смаленска.
- 1917: У Пецярбурзе выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".
[правіць] Нарадзіліся
- 1823: Іван Сяргеевіч Аксакаў, рускі паэт, публіцыст, выдавец і крытык, ідэолаг славянафільства
- 1831: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазытар, брат Аляксандра Ельскага (пам. 1904)
- 1873: А. В. Шчусеў, рускі архітэктар
- 1885: Аляксандр Бурбіс, беларускі савецкі палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага тэатра
[правіць] Памерлі
- 1943: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
- 1991: Зоська Верас, беларуская пісьменніца, мемуарыстка (нар. 30.09.1892)