24 кастрычніка
З Вікіпедыя.
24 кастрычніка - дзвесце дзевяноста сёмы (дзвесце дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1654: Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667).
- 1656: У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) заключана Віленскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, расійскаму цару перамір'е патрэбна было для падрыхтоўкі да вайны супраць Швецыі.
- 1658: У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) расійскія войскі нанеслі паразу войску Рэчы Паспалітай ў бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй, польны гетман літоўскі А. Гансеўскі трапіў у палон.
- 1780: Марцін Пачабут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
- 1879: Міхаіл Каменьскі,прафесар астраноміі і дырэктар абсерваторыі Варшаўскага універсітэта
- 1981: У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў — прысутнічала 200 студэнтаў з Варшавы, Беластоку, Любліна. Была прынята пастанова аб легалізацыі беларускіх студэнцкіх структур пры вышэйшых навучальных установах Польшчы.
[правіць] Нарадзіліся
[правіць] Памерлі
- 1944: Кастусь Быліч, беларускі актор
- 1970: Адольф Клімовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 20.4.1900)