Ідэальны газ
З Вікіпедыя.
Ідэа́льны газ – матэматычная мадэль газу, у якой прымаюцца за нуль сілы межмалекулярнага ўзаемадзеяння, а таксама ўласны аб'ём малекул газу.
Ідэальны газ мае наступныя ўласцівасці:
- малекулы ідэальнага газу не маюць аб'ёму – ўвесь яго аб'ём складаюць «прамежкі» між малекуламі
- малекулы ідэальнага газу ўзаемадзейнічаюць між сабой толькі пры сутыкненнях
- усе сутыкненні малекул ідэальнага газу з'яўляюцца пругкімі, гэта значыць такімі, пры якіх агульная кінетычная энергія не змяняецца.
Адрозніваюць класічны ідэальны газ, часцінкі якога падпарадкоўваюцца законам класічнай механікі, і квантавая ідэальны газ. У апошнім адрозніваюць два віды: часцінкі аднаго падпарадкоўваюцца статыстыцы Базэ-Эйнштэйна, другога – Фермі-Дырака.
Паводзіны ідэальнага газу апісвае кінетычная тэорыя ідэальных газаў.
Паветраныя газы (кісларод, азот і інш.) пры тэмпературах і ціску блізкіх да нармальных з добрай ступенню дакладнасці адпавядаюць мадэлі ідэальнага газу. З дапамогай мадэлі ідэальнага газу апісваюцца таксама іншыя сістэмы, у якіх памер часцінак малы адносна адлегласцяў паміж імі, а ўзаемадзеянні адбываюцца толькі на малых адлегласцях (напрыклад, «электронны газ» валентных электронаў у металах, броўнаўскі рух і да т.п.)
Глядзі таксама Газавыя законы.