See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ігнат Анацэвіч — Вікіпедыя

Ігнат Анацэвіч

З Вікіпедыя.

Ігнат Анацэвіч (Onacewicz; літ. псеўд. Жэгота; 25 жніўня 1780, [[вёска Малая Бераставіца]] на Гродзеншчыне — 18 лютага 1845, Санкт-Пецярбург): гісторык і педагог, прафесар Віленскага універсітэту (1818), калежскі асэсар (1827).

[правіць] Навука

Навуковая дзейнасць Анацэвіча адметная тым, што лягла ў аснову нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі[1]. Паводле словаў А. Латышонка, Ігнат Анацэвіч — адзін з тых «гістарычна адукаваных спакойных [уніяцкіх] паповічаў», якія, уласна, і стварылі беларускую нацыянальную ідэю на сумежжы 18 і 19 ст.[2]

Асноўным прадметам навуковых даследаванняў Анацэвіча, яшчэ з часу навучання ў Кёнігсбергу (1800-я гг.), была гісторыя Літвы, якою ён называў ВКЛ наогул[3].

Спрабаваў стварыць агульную гісторыю ВКЛ. Распрацаваў і чытаў у Віленскім універсітэце першы спецыяльны універсітэцкі курс, прысвечаны мінуламу беларускага і літоўскага народаў[4]. Стварыў цэласную арыгінальную навуковую карціну гісторыі ВКЛ ад старажытнасці да канца 16 ст. Некаторыя элементы гэтай канцэпцыі ляжаць у аснове пазнейшых беларускай і літоўскай гістарыяграфій.

Распрацаваў класіфікацыю крыніц па гісторыі ВКЛ ад старажытнасці да 1569, выдзеліўшы наступныя іх групы: міжнародныя трактаты, Метрыка ВКЛ і Кароны, судовыя акты і акты капітул, «Хроніка...» Мацея Стрыйкоўскага, «Гісторыя Літвы» Войцеха Каяловіча, трактат Міхалона Літвіна «Аб норавах татар, ліцвінаў і маскавітаў», Галіцка-Валынскі летапіс, тайны архіў крыжакоў. Важнымі лічыў таксама «нямыя помнікі», да якіх адносіў руіны замкаў, пахаванні, рэшткі адзення і зброі, урочышчы (напрыклад, гара Міндоўга пад Навагрудкам), народныя песні. Даў характарыстыку гэтым групам крыніц. Увёў у навуковае абарачэнне вялікую колькасць фактычнага матэрыялу, які стаў хрэстаматыйным.

Склаў перыядызацыю гісторыі Літвы ад першага ўзгадання гэтай назвы (1009) да 1569, падзяляючы яе на 5 перыядаў:

  • 1009—1183: «міфічная гісторыя», якая пачынаецца ад першага летапіснага ўзгадання Літвы.
  • 1183—1240: «няпэўная гісторыя»: ад нападаў Літвы на «рускія краіны» — Пскоў і Ноўгарад, да панавання Міндоўга.
  • 1240—1386: «больш пэўная гісторыя»: спачатку «вялікія клопаты ад крыжакоў», пазней, ад панавання Гедыміна, нарастанне моцы Літвы. Эпоха доўжыцца да ўвядзення Ягайлам хрысціянства.
  • 1386—1447: «вяршыня магутнасці» Літвы пасля пераадолення ёю раздробленасці.
  • 1447—1569: «пераход пад уладу Польшчы» і канец, пасля Люблінскага сейма, «асобнай гісторыі Літвы»; «уліццё» гісторыі Літвы ў гісторыю Польшчы.

[правіць] Адукацыя і педагогіка

Скончыў Ваўкавыскае вучылішча (1789—1796), вучыўся ў Гродзенскай акруговай школе (1796—1797)[5], настаўніцкай семінарыі ў Элку[6] (1801—1802). Атрымаў узнагароду міністра адукацыі і каралеўскую стыпендыю на двухгадовае навучанне ў Кёнігсбергскім універсітэце. Вучыўся там з 1802[7], быў высока ацэнены прафесурай, атрымаў падоўжанне каралеўскай стыпендыі яшчэ на два гады, і скончыў універсітэт у 1806. Выкладаў польскую мову, пачаткі рускай мовы, займаў пасаду афіцыйнага перакладчыка прускага караля; працаваў у Кёнігсбергу да 1809. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1810—1811), атрымаў званне магістра філасофіі. Выкладаў на публічных курсах для дзяржаўных служачых усеагульную гісторыю, права і палітэканомію. З 1813 — настаўнік Беластоцкай гімназіі., з 1817 — памочнік дырэктара. З восені 1818 — намеснік прафесара ў Віленскім універсітэце, чытаў курс усеагульнай гісторыі (1818—1821), расійскай статыстыкі і дыпламатыі (з 1821). Абраны экстраадынарным прафесарам (28.6.1827). Пасля выкрыцця арганізацыі «Патрыёты Айчыны» (восень 1827) быў палічаны тым, хто сваім уплывам падштурхнуў моладзь да дысідэнцтва. Арыштаваны ў лютым 1828, у маі 1828 высланы з Вільні ў Малую Бераставіцу. Пераехаў у Пецярбург (1834). Працэс Анацэвіча цягнуўся да 21.2.1836, калі Сенат вызваліў яго ад суда і следства. Працаваў у Археаграфічнай камісіі (з 1834)[8]

[правіць] Сям'я

Паходзіў з сям'і Сымона Анацэвіча, уніяцкага святара, настаяцеля Малабераставіцкай царквы. Звестак аб маці няма. Браты — Міхаіл, Антон.

  1. На думку М. Біча, А. Латышонка, С. Габрусевіча.
  2. Працыт. у С. Габрусевіча.
  3. Так, у раздзеле «Межы краю» працы «Погляд на гісторыю Вялікага княства Літоўскага» казаў: «Сёння да ліку літоўскіх губерняў адносяцца толькі Віленская і Гродзенская. Літва ж гістарычная мела межы ад Дзвіны, Дона, Волгі і Днястра аж да Балтыйскага мора». Onacewicz. Rzut oka... T.1, Wilno, 1849. Працыт. у Габрусевіча.
  4. Як яго сябар Я.Лялевель, так і кіраўніцтва універсітэта ставіліся да гэтых лекцый насцярожана; кіраўніцтва чыніла Анацэвічу перашкоды ў правядзенні такіх лекцый.
  5. Памылковыя паведамленні пра навучанне Анацэвіча ў Гродзенскім павятовым вучылішчы тлумачацца тым, што яно было адчынена (29.9.1797) на базе школы, зачыненай раней у тым годзе. Габрусевіч.
  6. Тады — на прускай Беласточчыне.
  7. Паводле сучасных звестак, жыў у Кёнігсбергу з ліпеня 1802, хоць у літаратуры звычайна называюць 1803. Габрусевіч.
  8. З акладам 1500 рублёў асігнацыямі (400 рублёў срэбрам) у год. Габрусевіч.

Літ.:
  • С. А. Габрусевіч. Прафесар Ігнат Анацэвіч — пачынальнік айчыннай гістарыяграфіі // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навук. артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 422 с. ISBN 985-417-834-Х.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -