Ядзерная хімія
З Вікіпедыя.
ЯДЗЕРНАЯ ХІМІЯ, навука, якая вывучае сувязь паміж ператварэннямі атамных ядраў, элементарных часціцаў і зменамі структуры электронных абалонак атамаў і малекул. Цесна звязаная з ядзернай фізікай і фізічнай хіміяй.
[правіць] Гісторыя
Узнікненне Ядзернай хіміі звязана з адкрыццём радыёактыўнасці. Найбольш важны этап у развіцці дысцыпліны — адкрыццё дзялення ядра ўрану цеплавымі нейтронамі (1939).