Фрызскі конь
З Вікіпедыя.
Фрыз, фрызскі конь — парода коней родам з Галандыі. Адзіная чыстакроўная галандская парода. Выведзена ў 16-17 стагоддзях шляхам скрыжавання iспанскіх коней з пераважна рэгіянальным, халоднакроўным тыпам у перыяд акупацыі Нідэрландаў іспанцамі.
На пачатку 18 стагоддзя верхавая язда паступова страціла сваю значымасць у заможнага насельніцтва, арыстакратыя пачала аддаваць первагу элегантным, лёгкім карэтам, што патрабавала прыдатных для гэтага коней. Так, фрызская парода паступова станавіліся карэтнай, саступіўшы сваё "верхавое" первенства больш спрытным і лёгкім прадстаўнікам іспанскіх парод. Пачынаючы з 1800 года фрызская парода паступова выйшла з моды, а развядзенне чыстакроўных фрызаў прыйшло ў заняпад.
У 1910 годзе пагалоў'е племянных жарабцоў упала да чатырох коней, праз тры гады іх колькасць знізілася да трох, засталіся толькі жарабцы Прынс 109 (Prins 109), Альва 113 (Alva 113) і Фрызо 117 (Friso 117). У Нідэрландах зразумелі, што вымірае не толькі сельскагаспадарчая рабочая жывёла, але таксама і частка галандскай гісторыі — фрызскі конь быў і застаецца адзінай чыстакроўная пародай коней Галандыі.
Да 1996 года фрызаў пазначалі вытатуіраваным на языку знакам, сёння ў гэтых мэтах выкарыстоўваюцца чыпы.
[правіць] Відэаматэрыялы
- YouTube: Конь фрызскай пароды: Romeo (Даўжыня 2:13)
- YouTube: Фрызскі конь: здымкі, відэа (Даўжыня 2:08)
[правіць] Спасылкі
- Планета лошадей, фризская лошадь (на рускай мове)