See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Францыск Скарына — Вікіпедыя

Францыск Скарына

З Вікіпедыя.

Францыск Скарына
Францыск Лукіч Скарына

Францыск Скарына на гравюры
Імя пры нараджэнні: Францыск Лукіч Скарына
Нарадзіўся: ~1490
Памёр: ~1551
Род дзейнасці: гуманіст, першадрукар, асветнік
Дэбют: Малая падарожная кніжка


Францыск Лукіч СКАРЫНА (~1490 — ~1551), усходнеславянскі гуманіст, першадрукар і асветнік, культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Змест

[правіць] Раннія гады

Першапачатковую адукацыю Францыск Скарына набыў у Полацку, затым скончыў факультэт вольных мастацтваў (філасофскі факультэт) Кракаўскага універсітэта.

Францыск Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ён атрымаў у Кракаве ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах. Затым у 1512 годзе паспяхова здаў экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце. Яго партрэт, створаны ўжо ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў мемарыяльнай зале сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх навукоўцаў, што выйшлі са сцен Падуанскага універсітэта. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук, якія вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах пад назвай «сем вольных навук»: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. На падобны факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта ў 14-гадовым узросце паступіў Сымон Будны.

[правіць] Кнігавыдавецкая дзейнасць

Псалтыр Ф. Скарыны (1517)
Псалтыр Ф. Скарыны (1517)

Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны спалучала вопыт еўрапейскага кнігадрукавання і традыцыі беларускага мастацтва. 6 жніўня 1517 года Скарына першы сярод усходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе (так як на роднай зямлі не было яшчэ неабходных умоў для пачатку друкарскай справы) друкаваную кнігуБіблію. Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускай і зразумелую простаму люду — царкоўнаславянскую мову ў беларускай рэдакцыі. Значнасць таго, што зрабіў Францыск Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі. Яны ўключаюць таксама прадмовы і пасляслоўі самога Скарыны. У кнігах змешчана 51 гравюра — друкаваныя адбіткі на паперы з пласціны (дошкі), на якую нанесены малюнак. Францыск Скарына тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны партрэт. Гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выданняў Бібліі ва Усходняй Еўропе. На тытульным аркушы Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі, выява пячаткі (герба) Скарыны як доктара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы «Сонейка маладзіковае» — атрыманне ведаў, фізічнае і духоўнае лячэнне чалавека. Выява месяца адлюстроўвае профіль самага першадрукара. У лацінскай мове слова «месяц» пачынаецца з літары «Л», якая сімвалізуе вучонага і азначае лічбу «30». У 1512 годзе, калі Скарына стаў доктарам медыцыны, яму было якраз 30 гадоў. Побач з гербам знаходзіцца знак «вагі», які ўтвараецца літарай «Т», што азначае «мікракосм, чалавек», і трохкутнікам «дэльта» (Δ), які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў.

Друкарская дзейнасць Скарыны працягвалася таксама на тэрыторыі ВКЛ. У наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні друкарні з 1522 і 1525 гадах ён выдаў дзве кнігі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостала».

Выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны лічыцца грамадзянскім і з'яўляецца жыццёвым подзвігам, бо не ўсе, у тым ліку і царква, разумелі яго асветніцкую працу. Друкаваная Скарынам Біблія парушала каноны, што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала тэксты ад самаго выдаўца і нават гравюры з яго выявай. Галоўным злачынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.

[правіць] Погляды

Погляды Францыска Скарыны сведчаць пра яго як асветніка, патрыёта, гуманіста. У тэкстах Бібліі асветнік Скарына паўстае чалавекам, які садзейнічае пашырэнню пісьменнасці, ведаў. Аб гэтым сведчаць такія радкі:

«Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы».

Францыск Скарына — пачынальнік новага разумення патрыятызму: як любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны. З патрыятычных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы:

«Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёза своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

Гуманіст Скарына пакінуў свой маральны запавет у наступных радках, якія змяшчаюць мудрасць чалавечага жыцця і узаемаадносін людзей:

«Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети... Сей закон прироженый ест в серци удиного кажного человека».

Усе прадмовы і пасляслоўі ў Бібліі Францыска Скарыны, дзе ён раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

[правіць] Цікавыя факты

  • У Заходняй Еўропе першаадкрывальнікам друкарскай справы лічаць Ёгана Гутэнберга, які каля 1445 года вынайшаў друкарскі станок.
  • У гісторыкаў ёсць звесткі і пра папярэднікаў Скарыны, напрыклад Джона Літоў (магчыма Івана Літвіна), аб яго паходжанні гаворыць прозвішча, які займаўся друкарскай справай у Лондане

[правіць] Крыніцы

  • С.В. Паноў — «Матэрыялы па гісторыі Беларусі», Мінск, Аверсэв, 2006. ISBN 985-478-881-4

(??? Паноў С.В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: 46 тэм для вывучэння. Заданні для самакантролю. Лагічныя схемы. Тэрміналагічны слоўнік. Храналагічныя схемы. Тэрміналагічны слоўнік. Храналагічная табліца. Карты / С. В. Паноў; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. – 6-е выд. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 415 с.: іл. – (Экзамены). ББК 63.3(4Бел) П 16)

[правіць] Знешнія спасылкі

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -