See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Турфанская акруга — Вікіпедыя

Турфанская акруга

З Вікіпедыя.

Турфанская акруга, гарадзішча Цзяохэ
Турфанская акруга, гарадзішча Цзяохэ

Турфанская акруга (па-кітайску: 吐鲁番地区) — адміністрацыйная адзінка ў цэнтральнай частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным усходзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Турфанская акруга знаходзіцца ў нізіне (Турфанская нізіна) перад усходнімі адгор'ямі Цяньшаня і прасціраецца прыкладна ад 41°12' да 43°40' паўночнай шыраты і ад 87°16' да 91°55' усходняй даўгаты. Альтытуда самага нізкага месца Турфанскай нізіны, берагавой лініі возера Айдзін, складае 154,50 м ніжэй узроўня мора. Пасля Мёртвага мора Турфанская нізіна займае другое месца сярод самых нізкіх раёнаў Зямлі. Плошча Турфанскай акругі складае 69.324 км², насельніцтва па стану 2004 года — 570.000 чалавек. Тэлефонны код: 0995. Паштовы індэкс: 838000. Сталіцай з'яўляецца горад Турфан.

Змест

[правіць] Гісторыя

Турфанская даліна была заселена чалавекам яшчэ ў перыяд ранняга неаліту ў 6-7 тысячагоддзі да н.э.,асноўным заняткам тагачасных плямёнаў былі паляванне і збіральніцтва. З пераходам да феадальнага строю і развіццём сельскай гаспадаркі і сродкаў вытворчасці людзі паступова пераходзілі да асёдлага вобразу жыцця. Як сведчаць кітайскія летапісныя крыніцы, першымі вядомымі жыхарамі Турфанскай катлавіны былі сагдыйцы — старажытны ўсходне-іранскі этнас. Сагдыйцы добра ведалі тэхніку кярызнага абваднення, а таму паспяхова валодалі майстэрствам ажыўлення пустынь. Пранікненне кітайцаў у рэгіён сучаснай Турфанскай акругі пачалося толькі ў II ст. да н.э., дзе яны напаткалі нешматлікі самастойны этнас, які атрымаў назву чэшы. [1].

[правіць] Клімат

Турфанская даліна з'яўляецца самым гарачым месцам Кітая. Тып клімату — кантынентальна-арыдны. Гадавы тэмпературны інтэграл Турфанскай нізіны дасягае 4500-5500°C. Лета знойнае, зімы халодныя. Беззамаразкавы перыяд каля 220 дзён. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 10 мм, выпаральнасць каля 3000 мм.

[правіць] Дэмаграфія

Народ/этнас Колькасць Суадносіны
Уйгуры 385.546 70,01%
Хань 128.313 23,3%
Хуэй 35.140 6,38%
Казахі 321 0,06%
Тудзя 274 0,05%
Маньджуры 254 0,04%
Манголы 158 0,03%
Ту 154 0,03%
Тыбетцы 105 0,02%
Мяо 98 0,02%
Джуан 88 0,02%
Дунгане 79 0,01%
Іншыя 201 0,04%

Адпаведна апошняму перапісу насельніцтва у 2000 годзе насельніцтва Турфана складала 251,652 чалавек, з якіх 70,38% — уйгуры. Шчыльнасць насельніцтва — 7,94 чалавек/км².

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Турфан 吐鲁番市 г. уезднага значэння   13.650 км² 250.000 чал.
Шаньшань  鄯善县 уезд 39.548 км² 210.000 чал.
Токсунь 托克逊县 уезд 16.126 км² 110.000 чал.

[правіць] Эканоміка

На сёння у Турфанскай акрузе выяўлена звыш 60 відаў карысных выкапняў і мінералаў, у тым ліку нафта, прыродны газ, каменны вугаль, золата, жалеза, медзь, мірабіліт (глаўберава соль), граніт, калійная салетра (нітрат калія), натрыевая салетра, бараты і іншыя. Турфан-Хамійскае нафтагазавае радовішча з'яўляецца аднім з трох найбуйнейшых нафтагазавых радовішч Кітая. Турфан-Хамійскае вугальнае радовішча ўваходзіць у склад 10 буйнейшых у свеце вугальных басейнаў, запасы вугля басейна дасягаюць 500 мільярдаў тон. Агульная плошча яго нафтагазаносных пластоў дасягае 25 тысяч км². У 2004 годзе сукупны ўнутраны прадукт Турфанскай акругі склаў каля 9.759.000.000 юаняў.

Галоўнае месца ў аграрным сектары Турфанскай акругі, як і наогул у Сіньцзяне займае аазісная сельская гаспадарка, магчымасці якой абмежаваны спецыфічнымі кліматычнымі ўмовамі рэгіёна. У Турфанскім аазізе паспяхова развіваюцца хлапкаводства і вінаградарства. Сусветнавядомы турфанскі белы бяскостачкавы вінаград з Вінаграднай даліны вызначаецца высокім утрыманнем цукру (каля 20-22%) і выдатнымі смакавымі якасцямі. 75% сукупнай вытворчасці разынак Кітая паходзяць адсюль, з Турфанскага аазіса, разынкі паспяхова экспартуюцца у краіны свету ды прывабліваюць турыстаў ці гасцей даліны. Таксама славіцца Турфанская акруга сваімі сакавітымі хамійскімі дынямі.

[правіць] Гістарычныя помнікі

Турфанская даліна мае багатае культурна-гістарычнае мінулае. Тут знаходзяцца звыш 200 гістарычных помнікаў і мясцін з вялікай культурнай каштоўнацю. Сярод іх адзін аб'ект дзяржаўнага значэння (катэгорыя 4A), 6 ахоўваемых культура-гістарычных аб'ектаў дзяржаўнага узроўня, 32 ахоўваемых аб'екта на ўзроўні аўтаномнага раёна.

Мінарэт Іміна
Мінарэт Іміна

Гарадзішча Дзяохэ (交河故城) Знаходзіцца ў 10 км ад Турфана. Заснавальнікамі старажытнага горада былі чэшы, першыя жыхары Турфанскай даліны. Знаходзіцца на ў месцы раздваення ракі. Знішчана манголамі ў 13 стагоддзі.

Гарадзішча Гаочан (高昌故城) На месцы сённяшняга гарадзішча Гаочан стаяў старажытны горад. Гарадзішча знаходзіцца ў 30 км на паўднёвым захадзе ад сучаснага Турфана. Гаочан быў заснаваны ў 1 стагоддзі да н.э. Знічшаны пажарам у час вайны ў 14 стагоддзі.

Мінарэт Іміна (苏公塔 ці 额敏塔) Помнік мусульманскага дойлідства. Будаўніцтва мінарэта было завершана ў 1778 годзе ў часы княжання Сулеймана, сына Іміна. Мінарэт Іміна аб'яўлены ахоўваемым помнікам дзяржаўнага значэння.

Бацыклікскія пячоры (柏孜克里克千佛洞) Базыклікскія пячоры тысячы Буддаў знаходзяцца на адлегласці 45 км ад Турфана. Узніклі яны ў 5-9 стагоддях н.э. паміж гарадамі Турфан і Шаньшань (Лоўлань) на паўночным усходзе пустыні Такла-Макан. Некалі існавала звыш 80 пячор, з якіх захаваліся толькі 40, 6 з якіх адчыненыя для наведвальнікаў. У пячорах захавалася вялікая колькасць фрэсак, матывы якія сведчаць аб тагачасным жыцці манахаў. На пачатку 20 ст. гэтыя будыйскія помнікі былі часткова знішчаны, большая частка фрэсак разрабавана.

[правіць] Рэлігія

Прыблізна ў 5 стагоддзі квітнеючы ва ўнутраных раёнах Кітая даасізм быў прынесены ханьцамі ў Сіньцзян. Распаўсюджваўся не шырока, спачатку быў успрыняты толькі ў Турфане і Хамі, дзе кампактна пражывалі ханьцы. Толькі пачынаючы з дынастыі Цын даасізм распаўсюдзіўся ва ўсіх раёнах Сіньцзяна. Прыблізна ў 6 стагоддзі з Персіі праз Сярэднюю Азію ў Сіньцзян пранікла маніхейства. У сярэдзіне 9 стагоддзя уйгуры, дзяржаўнай верай якіх было маніхейства, пасля перасялення ў Сіньцзян паспрыялі развіццю гэтай веры ў Сіньцзяне. Уйгуры-маніхейцы пабудавалі ў Турфанскім раёне мноства манастыроў, прабілі каменныя пячоры, пераклалі каноны, узбагацілі мастацтва фрэскамі, распаўсюджваючы такім чынам догмы і культуру маніхейства.

[правіць] Іншае

Першае дасканалае еўрапейскае апісанне Турфанскай даліны была зроблена рускім географам Г. Я. Грум-Гржымайла ў 1889 годзе, пасля экспедыцыі ў Люкчунскую яміну (Турфанская катлавіна).

[правіць] Крыніцы

  1. Гумилев Л. Н. История народа Хунну. VII. Взлет дракона

[правіць] Літаратура

  • Грумм-Гржимайло Г.Е. Описание путешествия в Западный Китай. Т. II. М.. 1948.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -