See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Транспарт у Мінску — Вікіпедыя

Транспарт у Мінску

З Вікіпедыя.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя транспарта ў Мінску

[правіць] Гарадскі транспарт

Асноўныя віды гарадскога транспарта: метро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі і маршрутныя таксі.

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце з 2006 года складаюць - 500 рублёў ($0,2) поўны, 250 ($0,1) льготны. Тарыф на праезд у маршрутным таксі складае 800—1300 рублёў ($0,37-0,6)


[правіць] Метро

Станцыя метро Каменная Горка
Станцыя метро Каменная Горка
Асноўны артыкул: Мінскі метрапалітэн

Мінскае метро ўяўляе сабою дзве лініі агульнай працягласцю 27,6 км і складаецца з 23 станцый і двух дэпо. Па стану на студзень 2007 года будуюцца 5 новых станцый. Пасажыраў абслугоўвае 215 вагонаў метро. Інтэрвал руху ў гадзіну пік складае меней 2-х хвілін, пасля 23:00 — 10 хвілін. Першы цягнік з канчатковых станцый адпраўляецца ў 5:35 раніцы, апошні — у 1:02. З адкрыццём трох новых станцый у лістападзе 2005 колькасць перавезеных пасажыраў у метрапалітэне наблізілася да мільёна пасажыраў у дзень, што складае каля 30% пасажыраў, якія перавозяцца ўсім грамадскім транспартам Мінска.


[правіць] Аўтобус

Аўтобус МАЗ-103
Аўтобус МАЗ-103

Больш за 120 маршрутаў мінскіх аўтобусаў абслугоўваецца сям'ю аўтапаркамі. Асноўную частку аўтобусаў складаюць МАЗ-103, -104, -105, Ікарус-260, -280 і ЛАЗ-695. Сустракаюцца таксама аўтобусы ЛИАЗ-5256, ЛИАЗ-677 і Нёман-52012. Па стане на канец 2005 года агульная колькасць мінскіх аўтобусаў — 1677, 48 % з іх выпрацавалі свой рэсурс. У 2005 парк машын быў абноўлены на 10 %. У 2006 году было запланавана абнаўленне больш 18 % - 300 аўтобусаў (з іх 100 МАЗ-105, 150 МАЗ-103, 30 прыгарадных машын і каля 25 МАЗ-152). Машыны набываліся на заводах МАЗ і Нёман на ўмовах лізінгу. Па выніках 2006 года ў аўтапаркі паступіла 174 аўтобусы МАЗ-103, 100 МАЗ-105, 70 Нёман, 18 МАЗ-152 і 2 МАЗ-251 - усяго 364 машыны. Аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-105 пастаўляюцца з рухавікамі «Мэрсэдэс» і аўтаматычнай каробкай перадач. У 2007 году плануецца закупіць 200 аўтобусаў[1].

[правіць] Тралейбус

Асноўны артыкул: Мінскі тралейбус
Тралейбус МАЗ-103Т
Тралейбус МАЗ-103Т

У Мінску на сённяшні дзень працуе 68 маршрутаў, што абслугоўваюцца чатырма дэпо. Упершыню тралейбус на вуліцах горада з'явіўся 13 кастрычніка 1952 года. У эксплуатацыі знаходзяцца як тралейбусы ЗИУ, якія захаваліся з часоў Савецкага Саюза, так і сучасныя машыны вытворчасці прадпрыемстваў Белкамунмаш і МАЗ. На балансе мінскіх дэпо зараз 1050 тралейбусаў. Гэта другі паказчык у свеце пасля Масквы. У 2004 было закуплена 42 новых тралейбусаў, у 2005 - 54 (абнаўленне парку на 5 %). Па стане на канец 2005 года 65 % мінскіх тралейбусаў выпрацавала свой рэсурс. У 2006 годзе тралейбусны парк планавалася абнавіць на 15 % — у Мінск павінны былі паступіць 200 тралейбусаў вытворчасці Белкамунмаш, аднак гэты план выкананы не быў - завод паставіў толькі 60 АКСМ-213 і 41 АКСМ-32102 - усяго 101 машына. У 2007 годзе плануецца закупіць 105 тралейбусаў.

[правіць] Трамвай

Асноўны артыкул: Мінскі трамвай
Трамвай АКСМ-60102
Трамвай АКСМ-60102

Першае трамвайная лінія была адкрыта ў Мінску 13 кастрычніка 1929. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў пачатку 1990-х, асноўнымі мадэлямі трамваяў, якія выкарыстоўваліся ў Мінску, былі машыны РВЗ і Татра. У 2000 годзе на прадпрыемстве «Белкамунмаш» быў наладжаны выпуск беларускіх трамваяў АКСМ-1М, а ў 2001 былі выпушчаны мадэлі АКСМ-60102 і АКСМ-743. Акрамя гэтага, у 2002 годзе нямецкім горадам Карлсруе Мінску былі падораны 10 трамвайных вагонаў GT8D. Па стане на студзень 2006 у Мінске было 153 трамваі, з іх 56 % выпрацавала свой рэсурс. У 2006 для горада было закуплена 20 трамваяў АКСМ-60102 вытворчасці Белкамунмаш. План на 2007 прадугледжвае пакупку 30 трамваяў.

[правіць] Маршрутнае таксі

Маршрутныя таксі ў Мінску эксплуатуюцца як прыватнымі кампаніямі, так і дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс». Акрамя мікрааўтобусаў на 13-15 месцаў, некаторыя перавозчыкі выкарыстоўваюць аўтобусы малога класа Багдан-А092.

[правіць] Міжгародны транспарт

[правіць] Аўтамабільны

Аўтавакзалы: Маскоўскі, Цэнтральны, Усходні


[правіць] Чыгуначны транспарт

Чыгуначны вакзал Мінск-пасажырскі
Чыгуначны вакзал Мінск-пасажырскі

Чыгуначны вакзал

[правіць] Аэрапорты

У межах горада, у 10 хвілінах язды ад цэнтра размешчаны аэрапорт Мінск-1. Ён абслугоўвае рэйсы ў Маскву, Кіеў, Калінінград, Тбілісі, Віцебск, Гомель і Магілёў.

У 42-х кіламетрах на ўсход ад Мінска размешчаны Нацыянальны аэрапорт Мінск (Мінск-2). Ён абслугоўвае ў асноўным міжнародныя рэйсы беларускіх авіякампаній «Белавія» і «Трансавіяэкспарт» і замежных кампаній «Аўстрыйскія авіялініі», «Лот» (Польшча), «Люфтганза» (Германія), «Эль-Аль» (Ізраіль).

[правіць] Дзіцячая чыгунка

Асноўны артыкул: Дзіцячая чыгунка (Мінск)

Дзіцячая чыгунка была адкрыта ў Мінску 9 ліпеня 1955. Даўжыня яе складае 4,5 км, па шляху чыгункі размешчаны 3 станцыі — Заслонова, Піянерская, Сасновы Бор. Дарога пачынае працаваць 1 мая і закрываецца ў апошнюю нядзелю жніўня.

[правіць] Спасылкі

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -