See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Тарашкевіца — Вікіпедыя

Тарашкевіца

З Вікіпедыя.

"Тарашкевіца": нефармальная назва беларускай арфаграфіі (дакладней, граматыкі і, шырэй, альтэрнатыўнай моўнай нормы) з некаторымі правіламі ў стане як да рэформы 1933.

Назва ўжываецца ў тых грамадскіх і палітычных колах, якія карыстаюцца альтэрнатыўнай моўнай нормай, або прапагандуюць ці ўхваляюць яе. Назва закліканая падкрэсліваць большую блізкасць альтэрнатыўнай моўнай нормы да працы Тарашкевіча 1918 году. Прыблізна з 1994 як сінонім з прыярытэтным выкарыстаннем ужываецца назва "класічны (правапіс)" (напрыклад, у артыкуле В. Вячоркі ў часопісе "Спадчына", 1994).

Усе варыянты акадэмічнай граматыкі пасля 1933 году (правапіс 1934, правапіс 1959, прапановы акадэміка Падлужнага і пад.) называюцца ў тых самых колах зняважлівай назвай "наркамаўка", якая мусіць падкрэсліваць паходжанне акадэмічнай нормы ў Савеце Народных Камісараў БССР, яе "русіфікаванасць", "саветызаванасць" і г.д.

У беларускім мовазнаўстве пакуль няма выразнага ўсведамлення наяўнасці ў беларускай літаратурнай мове двух стандартаў, хоць адрозненні памiж "тарашкевiцкiм" i "падсавецкiм" стандартамi і ахоплiваюць амаль усе моўныя ўзроўнi за выключэннем фаналагiчнага.[1]

Адзначаюцца паланістычныя арыентацыі "тарашкевіцы"; арфаэпічна-пісьмовая практыка гэтага стандарту ў пач. 20 ст. развівалася пад моцным польскім уплывам; так, у вымаўленні іншамоўных слоў тут прыймаецца польская арфаэпія. Аднак у наш час паланістычныя арыентацыі "тарашкевіцы" амаль не ўсведамляюцца яе карыстальнікамі, што тлумачыцца слабым распаўсюджаннем польскай мовы ў сучаснай Беларусі. І наадварот, польскі кампанент у "тарашкевіцы" ўспрымаецца як адзнака «прыналежнасці да Еўропы» і/ці праяваў самабытнасці гэтага стандарту.[1]

Ацэнкі наступстваў адначасовага існавання ў беларускай мове двух нормаў існуюць як наогул станоўчыя[2], так і рэзка адмоўныя[3].

Змест

[правіць] Гісторыя

Рэформа 1933 не была прызнаная часткай беларускіх палітычных арганізацыяў Заходняй Беларусі, якія лічылі яе "русіфікацыйнай". Не прызналi Рэформу 1933г. і беларускія дыяспары Амерыкі, Аўстраліі ды Заходней Еўропы. Аднак, адкідаючы ўсё акадэмічнае развіццё беларускай мовы пасля 1933г. і працягваючы карыстацца дарэформенным правапісам, супольнасць беларусаў замежжа захавала і ўсе праблемы той граматыкі, што існавала да 1933 году. У другой палове 20ст., cутыкнуўшыся з аб'ектыўнымі цяжкасцямі пры вырашэнні існаваўшых у той час моўных праблемаў, (адной з якіх была адсутнасць агульнапрызнанай арганізацыі ці цэнтру па выпрацоўцы моўных нормаў), апаненты Рэформы 1933г. так і не здолелі інтэграваць розныя падварыянты тарашкевіцы ды узгадніць агульнапрынятыя правілы альтэрнатыўнага правапісу.(гл.таксама: дзейнасць таварыства "Зборкі чысціні беларускай мовы") І фактычна да цяперашняга часу беларускія эмігранцкія арганізацыі і друкаваныя выданні карыстаюцца рознымі варыянтамі тарашкевіцы. (дыскусія Я. Станкевіча і М. Сяднёва ў пач. 1950-х гадоў, палітыка выдавецтва "Бацькаўшчына" і інш.).

Пасля канчатковага закрыцця беларускіх школ у Польшчы (1937) адзіным маштабным выкарыстаннем граматыкі ў яе дарэформенным выглядзе былі школы акупацыйнага Генеральнага абшару "Беларусь", на працягу 2 гадоў з невялікім.

У часы перабудовы, у канцы 1980-х гадоў, быў ініцыяваны рух за вяртанне "сапраўднай" мовы, лучна з бліжэй не вызначаным "скасаваннем" вынікаў рэформы 1933 году. У пачатку 1990-х гадоў некаторыя перыядычныя выданні, палітычна блізкія да БНФ, напрыклад, "Свабода", "Пагоня", "Наша ніва", пачалі выходзіць правапісам, у якім частка пытанняў беларускай арфаграфіі і граматыкі развязваліся ў іх выглядзе да 1933 г., найперш, "пытанне мяккага знаку", "лацінізмы-" і "грэцызмы на заходні лад". Наогул, забарона на публікаванне ў ненарматыўным правапісе была тады знятая.

Сярод рэдактараў такіх выданняў не існавала адзінага падыходу да таго, якім канкрэтна зборам ранейшых якасцяў граматыкі і лексікі карыстацца, хоць і рабіліся заклікі да уніфікацыі, найперш В. Вячоркам (публікацыі ў часопісе "Спадчына" у 1991 і 1994, праект "мадэрнізацыі класічнай арфаграфіі" у 1995, тамсама).

Наогул, пытанне выклікала раскол у беларускамоўнай супольнасці, з думкамі, якія вагаліся ад безумоўнай падтрымкі да такога самага адкідання, з вядомымі выражэннямі розніц у дыскусіях на старонках газеты "Наша слова", тады выдаванай у ТБМ (1992—1993), або ў анкеце часопісу "АРХЭ" (2003).

Асноўныя выданні беларусаў ва Усходняй Польшчы, напрыклад, газета "Ніва", не займалі выразнай пазіцыі ў гэтым пытанні і працягвалі карыстацца акадэмічным правапісам.

У 1992—1993 ажыццяўляўся палітычны ціск дзеля ўвядзення "тарашкевіцы" як нарматыўнай граматыкі дырэктыўным актам улады. У выніку была скліканая Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, з задачай выпрацавання рэкамендацый у гэтым пытанні. Выніковыя рэкамендацыі, апублікаваныя 13.9.1994, выказвалі, што, хоць вяртанне некаторых дарэформенных нормаў і магло б быць пажаданым, але час для такіх зменаў не адпаведны.

Пасля 1994 г., прапагандысты альтэрнатыўнай ("класічнай") граматыкі працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць і працавалі над унутранай кадыфікацыяй на аснове праекту В. Вячоркі.

Некаторыя з выданняў, прызначаных для масавага чытача, як "Свабода" (Мінск) і "Пагоня" (Гродна), перайшлі ў канцы 1990-х гадоў на выпуск у нарматыўным варыянце граматыкі. У апошні час назіраецца тэндэнцыя пераходу выданняў, якія раней карысталіся тарашкевіцай, на акадэмічны правапіс[4][5].

[правіць] Прапанова 2005

У 2005 рабочая група з 4 чалавек выпусціла кнігу "Клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя", якая была спробай стварэння ўнутранага стандарту. Адной з адметнасцяў быў зменены алфавіт (даданая літара "ґ").

Гэтую прапанову прынялі для выкарыстання такія выданні на "тарашкевіцы", як "Наша ніва"[Крыніца?], беларускія службы "Радыё Свабода" і "Радыё Палёнія". Стан прыймання ў іншых СМІ або ў беларускай эміграцыі, застаецца няпэўным.

[правіць] Ацэнкі

[правіць] Фанетыка і арфаграфія

Акадэмічная норма "Тарашкевіца"
Алфавіт
Нарматыўны варыянт (1918). У варыянце мадэрнізацыі "тарашкевіцы" 2005 году — дадатковая літара "ґ".
Азначэнне асіміляцыйнай мяккасці зычных
Арфаэпічная норма, дадаткова не азначаецца.

Гл.таксама: Беларускі правапіс 1930 (праект), Беларускі правапіс Тарашкевіча 1929.

Дадаткова азначаецца з дапамогай мяккага знаку.
Фанетычны прынцып у арфаграфіі
У асноўным, абмежаваны безнаціскнымі галоснымі. Значна распаўсюджаны, у тым ліку, на зычныя і на стыках марфем.
Транслітарацыя іншаземных словаў
Склады [ла], [ло], [лу]
Транслітаруюцца, у асноўным, з цвёрдым [л].

: У беларускай мове, мяккі [л'] сустракаецца толькі перад галоснымі пярэдняга рада: ліс, лес і пад.

Заўсёды з мяккім [л'].

: Фанетычная традыцыя асяродку, які склаўся вакол газеты "Наша ніва".[6].

: Характэрная асаблівасць польскай, а не беларускай мовы[7].

Зубныя зычныя [д], [т], [з], [с] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
Захоўваецца цвёрдасць [д], [т], а [з], [с] вымаўляюцца мякка. Заўсёды цвёрдыя [д], [т], [з], [с].

: Наогул, сама з'ява ацвярдзення [д], [т] перад галоснымі пярэдняга раду ў словах іншамоўнага паходжання ёсць яскравым прыкладам польскага ўплыву на беларускую пісьмовую мову, часам вельмі даўняга (14 ст.). Часткова гэта захоўваецца і ў сучаснай літаратурнай норме. У народна-дыялектнай мове такая асаблівасць не замацавалася[8]. Гл.таксама: Беларускі правапіс, праект 1951.

Зычныя [п], [м], [б], [в], [н] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
У асноўным, мяккія варыянты. У асноўным, цвёрдыя варыянты.

: У беларускіх дыялектах такога вымаўлення не зафіксавана[7].

: Хоць наогул і вядома, што ў асноўным у дыялектах у запазычаных словах цвёрдыя зубныя перад галоснымі пярэдняга раду змякчаюцца, але дастатковай колькасці дыялекталагічных звестак пра вымаўленне ў такіх пазіцыях [з], [с], [н] няма, што ўскладняе выпрацоўванне несупярэчлівых сістэме мовы нарматыўных правілаў[9].
Транслітарацыя літар β ("бета") і θ ("фіта") у грэцызмах
Паводле візантыйскай традыцыі, "бета" як [в] (таксама ў новагрэчаскай традыцыі), "фіта" як [ф]. Паводле лацінскай традыцыі, "бета" як [б], "фіта" як [т].

: З аднаго боку, гук [ф] у беларускай мове з'явіўся хоць і з запазычанымі словамі, але даўно, і ўжо значна распаўсюджаны ў дыялектах. З іншага боку, нельга ўпэўнена казаць пра тое ці іншае вымаўленне ў мёртвых мовах, і наогул, існасць праблемы не ў канкрэтным чытанні, а ў рэальнай традыцыі пісьменства, якая ў Беларусі складвалася пад моцным уплывам візантыйска-грэчаскай моўнай традыцыі[10].

[правіць] Лексікалогія

Акадэмічная норма "Тарашкевіца"
Лексемы іншамоўнага паходжання
У мэтах "вызвалення беларускай мовы ад русізмаў" актывізуецца займанне з польскай мовы, прычым неабавязкова польскіх лексем. Таксама замена існуючых займанняў на займанні з польскай.[7]
Лексемы гістарычна беларускага паходжання
Замена лексем, ацэненых як русізмы, на польскія: адбываццатачыцца, умоваварунак, намаганнівысілкі, іменнаменавіта'[11]

[правіць] Марфалогія

Акадэмічная норма "Тарашкевіца"
Выкарыстанне словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр- у дзеясловах з займанай асновай
Захоўваецца ў занятых праз рускую мову словах. Актыўна замяняецца.

: Узнікненне дадатковай аманіміі[7].

Пашырэнне безафікснай мадэлі ўтварэння назоўнікаў: выступленневыступ, наступленненаступ, спадзяваннеспадзеў.
Сістэма словазмянення

Агульныя змены ў сістэме дэклінацыі субстантываў (актыўная ліквідацыя граматычных чаргаванняў і іх спецыялізацыя як працяг працэсу ўніфікацыі тыпаў скланення паводле прыкметы роду). Маюць месца асобныя факты змянення парадыгм асобных лексем.

Падставай для гэтага служыць пераарыентацыя норм літаратурнай мовы з гаворак цэнтральнай паласы на заходнебеларускія, у меншай ступені русіфікаваныя, а таму "у большай ступені беларускія".

: Не бярэцца пад увагу фактар моўных кантактаў на паграніччы (т.ч., паланізацыя)[7].

Пашырэнне флексіі -оў роднага склону множнага ліку: словы—слоўсловаў, мовы—моў→моваў.
Флексія -ах меснага склону множнага ліку мяняецца на -ох: у лясох, палёх.
Выкарыстанне ў творным склоне адзіночнага ліку ў парадыгме 3-га скланення флексіі 2-га скланення: Беларусь—Беларуссю→Беларусяй, пераконанасць—з пераконанасцю→з пераконанасцяй, маці—з маці→з мацерай.
Распаўсюджванне ў формах меснага склону адзіночнага ліку 1-га скланення флексіі -у: у ценю, у Фаўстусу.
Змяненне прынцыпаў выкарыстання флексій -а/-у роднага склону адзіночнага ліку 1-га скланення.

: Змяненне арыентавана на аналогію з польскай мовай[7].

Аказіяналізмы, напр., змяненне лексемы галава паводле парадыгмы 3-га скланення: голаў.
Адсутнасць поўнай парадыгмы дзеслоўных нелагізмаў: распавядаць, апавядаць. (у пар. з літ. расказваць)[7].
Пашырэнне сінтэтычнай формы будучага часу, характэрнай для паўднёва-заходніх гаворак: рабіцьму, рабіцьмем.

[правіць] Сінтаксіс

У асноўным прапаноўваюцца змяненні ў прыназоўнікавым кіраванні.

Акадэмічная норма "Тарашкевіца"
Змяненне кіравання ў канструкцыях з прыназоўнікам па
Варыянтнае (па + давальны або месны склон).

: Выкарыстанне давальнага склону прыхільнікамі "тарашкевіцы" лічыцца русізмам.

Уніфікаванае (па + месны).
Замена канструкцыі "у мяне ёсць..." (лічыцца русізмам) з заменай на "я маю..."
  1. 1,0 1,1 Клімаў...
  2. Напр., у Клімава.
  3. Напр., Жураўскі, Падлужны.
  4. http://main.moladz.org/node/1737
  5. http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=4560
  6. Гапоненка...
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 Пацехіна...
  8. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі... С.134—136.
  9. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі... С.137—139.
  10. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі... С.132—134.
  11. У гэтым выпадку абедзве лексемы — калькі з ням.: nämlich.

[правіць] Крыніцы

  • Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С.170—173.
  • Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі // Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І.; Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.:Беларуская навука, 1999. — 175 с. ISBN 985-08-0317-7. С.128—170.
  • Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.
  • Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004?] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том ІІІ). Магілёў, ГА МТ „Брама”. — На пляцоўцы Міжнар. асацыяцыі беларусістаў


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -