Соль
З Вікіпедыя.
Соль — клас хімічных злучэнняў; крышталічныя ў нармальных умовах рэчывы з іённай будовай.
Растваральныя солі з вадой утвараюць растворы электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў кіслаце на атамы металу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотны астатак. Утвараюцца шляхам рэакцыі нейтралізацыі паміж кіслатой і асновай, узаемадзеяннем кіслаты з асноўным аксідам, з металам, іншымі рэакцыямі.
Адрозніваюць солі нейтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотным астатку (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2), камплексныя.
Для соляў характэрная растваральнасць у палярных растваральніках, асабліва ў вадзе.
[правіць] Гл. таксама
Харчовая соль, каменная соль – галіт.