Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
З Вікіпедыя.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ, НАН Беларусі, НАНБ, гістарычныя назвы: Беларуская акадэмія навук (1929–1936); Акадэмія навук БССР (1936–1991); Акадэмія навук Беларусі (1991–1997) — вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладны́х навуковых даследаванняў і распрацовак па розных напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
Акадэмія навук утворана 1 студзеня 1929. Па стане на 1.1.2007 у Акадэміі навук працавала звыш 17,1 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персанала. Сярод іх каля 560 дактароў навук і звыш 1970 кандыдатаў навук.
[правіць] Глядзіце таксама
- Цэнтральны батанічны сад НАНБ