See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Нарвежцы — Вікіпедыя

Нарвежцы

З Вікіпедыя.

Нарвежцы
Выдатныя нарвежцы
Агульная колькасць больш 5 мільёнаў
Найбольшыя разселенні Нарвегія
Мова нарвежская
Рэлігія пратэстанства (пераважна лютэранства)
Блізкія этнічныя групы ісландцы,
скандынаўскія народы

Нарве́жцы – народ у Паўночнай Еўропе, асноўнае насельніцтва Нарвегіі. Агульная колькасць – больш 5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Нарвегіі – каля 4,3 мільёнаў, яшчэ больш 500 тыс. чалавек у ЗША, звыш 150 тыс. у Канадзе, па некалькі дзесяткаў тысяч ва ўсіх скандынаўскіх краінах-суседзях Нарвегіі.

[правіць] Мова і рэлігія

У нарвежскай мове, што належыць да скандынаўскай падгрупы германскай групы індаэўрапейскай моўнай сям'і, значны дыялектны падзел. Існуюць дзве літаратурныя нормы.

Галоўны артыкул: Нарвежская мова.

Веравызнанне нарвежцаў пераважна лютэранскае, ёсць прадстаўнікі іншых плыней пратэстантызму і католікі.

[правіць] Гісторыя

Лічыцца, што нарвежцы – патомкі германскіх плямёнаў жывёлаводаў і земляробаў, што пасяліліся ў Скандынавіі ў канцы 3-га тысячагоддзя да н.э. Даўнейшыя ўзоры нарвежскай пісьменнасці - рунічныя надпісы (не пазней за 8 ст.).

Тэрмін „нарвежац”, менавіта нордманн („паўночны чалавек”) упершыню фіксуецца ў стараанглійскіх крыніцах 9 стагодзя.

Стварэнне ў 10-11 стагоддзях раннефеадальнай дзяржавы і хрысціянізацыя (з канца 10 ст.) спрыялі фармаванню нарвежскага народа.

У часы вікінгаў (9-11 ст.) нарвежскія перасяленцы заснавалі калоніі на астравах Паўночнай Атлантыкі і Ісландыі, дзе змяшаліся з іншымі этнасамі, ствараючы новыя этнасы – ісландцы і фарэрцы.

У канцы 14 ст. нарвежцы трапляюць пад уладу Даніі і адбываюцца працэсы данізацыі, якія яшчэ ўзмацніліся пасля Рэфармацыі 1536 года.

У 1814 годзе заключаная шведска-нарвежская унія. З яе разарваннем у 1905 годзе Нарвегія здабывае незалежнасць.

Сёння Нарвегія – адна з найбольш развітых дзяржаў свету. Разам з нарвежцамі ў Нарвегіі зараз жыве і працуе шмат эмігрантаў з іншых краін свету.

[правіць] Вядомыя нарвежцы

Сярод выдатных нарвежцаў - кампазітар Эдвард Грыг (Edvard Grieg), даследчыкі Роальд Амундсен (Roald Amundsen), Фрыцьёф Нансен (Fridtjof Nansen) і Тур Хеердал (Thor Heyerdahl), пісьменнік, класік нарвежскай літаратуры Кнут Гамсун (Knut Hamsun), паэт і драматург Генрых Ібсен (Henrik Ibsen), шмат спартоўцаў, ў прыватнасці зімовых відаў спорту, ды зорак шоў-бізнеса.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -